» » » » Мопассан Де - Панi Парыс (на белорусском языке)


Авторские права

Мопассан Де - Панi Парыс (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Мопассан Де - Панi Парыс (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Панi Парыс (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Панi Парыс (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Панi Парыс (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- З ахвотаю, мой камандзiр.

Яны чокнулiся, выпiлi залацiстага лiкёру, i капiтан Грыбуа пайшоў.

III

Марсельскi цягнiк прыбыў на вакзал роўна а дзевятай, высадзiў на перон двух пасажыраў i пайшоў далей - у Нiцу.

Адзiн з iх, высокi i худы, быў пан Сарыб - алейнiк, другi, маленькi i тоўсты - пан Парыс.

Узяўшы ў рукi сакваяжы, яны шпарка папраставалi ў горад, да якога было з кiламетр.

Але калi яны апынулiся перад партовай брамай, варта скрыжавала штыкi i загадала iм iсцi адсюль.

Разгубленыя, збянтэжаныя, аслупянелыя ад здзiўлення, яны адышлiся параiцца i, пашаптаўшыся, рахманыя вярнулiся, назвалiся i хацелi пачаць перамовы.

Але ў салдатаў, мусiць, былi жорсткiя загады, бо яны прыгразiлi стрэлiць, i ад перапуду, забыўшыся на свае занадта цяжкiя рэчы, падарожнiкi кiнулiся наўцёкi.

Яны абмiнулi ўмацаваннi i апынулiся перад Канскай брамай. Яна таксама была зачыненая i ахоўвалася грозным пастом. Паны Сарыб i Парыс, людзi асцярожныя, не рызыкнулi iсцi далей i вярнулiся пад вакзальны дах, бо начное блуканне вакол крэпасцi было небяспечнае.

Сонны служка здзiвiўся i дазволiў iм пераначаваць у зале пасажыраў.

У цемры яны леглi на абабiтую зялёным аксамiтам канапу, занадта напалоханыя, каб думаць пра сон. Ноч цягнулася бясконца.

А палове сёмай iм сказалi, што брамы расчынены i дарога ў Анцiбы, нарэшце, свабодная.

Яны зноў пайшлi ў горад, але не знайшлi на дарозе сваiх кiнутых сакваяжаў.

Калi яны, яшчэ неспакойныя, апынулiся за брамай, сам камендант Кармелен, з хiтрыкамi ў вачах i з закручанымi вусамi, выйшаў сустрэць i распытаць у iх.

Ён павiтаўся i папрасiў прабачэння, што iм выпала благая ноч. Але ён мусiў выконваць загад.

Анцiбы перапалохалiся. Адны казалi пра гвалтоўную вылазку iтальянцаў, другiя - пра высадку прынца-спадкаемца, трэцiя - пра арлеанiсцкую змову. Праўда раскрылася пазней, пасля таго, як каменданцкi батальён быў накiраваны вельмi далёка, а на пана дэ Кармелена накладзена жорсткае спагнанне.

IV

Пан Марцiнi скончыў. Панi Парыс вярталася з прагулкi. Яна праплыла блiзка ад мяне, не адводзячы вачэй ад ружовых пад апошнiмi сонечнымi промнямi альпiйскiх грабянёў.

Мне хацелася павiтацца з сумнай гаротнай жанчынай, якая, пэўна, заўсёды помнiла сваю, такую сёння далёкую ноч кахання, смелага мужчыну, якi за яе пацалунак асмелiўся абвясцiць у горадзе аблогу i закрэслiць сваю кар'еру.

А ён, ён, можа, забыўся на яе i, мусiць, дзе за чаркай хвалiцца сваiм смелым, смешным i палкiм учынкам.

Цi ўбачылiся яны другi раз? Цi кахае яна яго, як некалi? I мне падумалася: "Вось яно якое, сучаснае каханне - блазенскае i ўсё ж гераiчнае. Гамер, якi апеў бы гэтую Алену, павiнен быў бы мець душу Поль дэ Кока. Але ж якi ён адчайны, смелы, прыгожы i дужы, нiбы Ахiл, хiтрамысны больш за Улiса, герой гэтай кiнутай жанчыны!"


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Панi Парыс (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Панi Парыс (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Мопассан Де

Мопассан Де - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Мопассан Де - Панi Парыс (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Панi Парыс (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.