Мопассан Де - Каханне (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Каханне (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Каханне (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Де Мопассан Ги
Каханне (на белорусском языке)
Гi дэ Мапасан
Каханне
(Тры старонкi з "Запiсной кнiжкi паляўнiчага")
Пераклад: Нiна Мацяш
Толькi што ў газетным "Аддзеле крымiнальнай хронiкi" я прачытаў пра адну любоўную драму. Спачатку ён застрэлiў яе, потым застрэлiўся сам, бо, цi бачыце, ён кахаў яе. Мне ўсё роўна, хто такiя Ён i Яна. Мне мае значэнне толькi iх каханне; i цiкавiць яно мяне зусiм не таму, што яно расчулiла цi здзiвiла, уразiла цi змусiла задумацца, а таму, што нагадала мне маё юнацтва, адно дзiўнае паляванне, калi мне ўпершыню паказалася Каханне так, як першым хрысцiянам паказваўся крыж на небе.
Я нарадзiўся з усiмi iнстынктамi i адчуваннямi першабытнага чалавека, ураўнаважанымi розумам i пачуццямi чалавека цывiлiзаванага. Я апантана люблю паляванне, аднак, убачыўшы падстрэленую жывёлiну, кроў на пёрах, кроў на сваiх руках, ледзь не млею.
У той год пад канец восенi нечакана стукнулi маразы, i мой сваяк Карл дэ Равiль запрасiў мяне разам папаляваць на зары на качак на балоце.
Сваяк - саракагадовы балака, рыжы, магутны, пышнабароды, жыццярадасны вясковы дабрадзей, надораны той гальскай кемнасцю, якая i неўдалi надае прывабнасць, жыў у маёнтку - нешта падобнае на ферму i замак - у прасторнай лагчыне, якую перасякала рака. Абапал лагчыны справа i злева ляжалi ўзгоркi, зарослыя лесам, - глухiя пракаветныя нетры, дзе захавалiся выключныя пароды дрэў i сялiлася самае рэдкае, дзiкае птаства, якое траплялася толькi ў гэтым раёне Францыi. Бывалi выпадкi, што там падстрэльвалi нават арлоў, а пералётныя птушкi - з тых, што амаль нiколi не завiтваюць у нашы задужа людныя мясцiны, амаль заўсёды прыпынялiся ў адвечным нерушы, як быццам яны загадзя ведалi цi выведвалi пра той вячысты лясны куточак, якi iснаваў дзеля iх прытулку на час кароткага начнога адпачынку.
Лагчына - вялiкiя разгароджаныя выганы з арашальнымi канальчыкамi; потым рака, суднаходная да гэтай мясцiны, трохi воддаль разлiвалася, ператваралася ў разлеглае балота. Гэтае балота - самы дзiвосны для палявання кут, якi мне выпадала бачыць, - было галоўным клопатам майго сваяка: ён даглядаў яго, як парк. Бязмежныя зараслi трыснягу, якiя ўкрывалi балота i ажыўлялi яго, рабiлi шалахлiвым i трывожным, працiналi вузкiя прасекi для пласкадонак, i лодкi, папiханыя i кiраваныя шастамi, бязгучна слiзгалi па нерухомай вадзе, краталi чарот, пудзiлi рыбу, якая кiдалася ў бакi скрозь вадзяную траву, ды ныркоў: iх чорныя, вострыя галоўкi тады раптоўна знiкалi пад вадою.
Я неймаверна люблю ваду: люблю мора, хоць яно i занадта вялiзнае, занадта варушкое, непадуладнае нiкому; люблю рэкi, такiя павабныя - i непастойныя, плынныя, нястрымныя; асаблiва да душы мне балоты, дзе трапечацца няўцямнае жыццё-быццё ўсёй вадзяной жыўнасцi. Балота - гэта цэлы свет на сушы, свет адметны, з сваiм жыццём, з сваiмi аседлымi жыхарамi i пералётнымi вандроўнiкамi, з сваёю моваю, а болей за ўсё - з сваёй таямнiцай. Iншым разам нiшто не хвалюе, не трывожыць, не страшыць гэтак, як дрыгва. Адкуль жа iдзе ён, той страх, якi лунае над гэтымi нiзiннымi абшарамi, залiтымi вадою? Цi ад незразумелага шамацення трыснягу, цi ад дзiўных блудлiвых агнёў, цi ад глыбознай цiшы, якая агортвае балоты ў бязветраныя ночы, цi ад вусцiшных туманоў, што сунуцца па чароце, быццам нябожчыцкi саван, цi ад няўлоўнага пахлюпвання, лёгкага-лёгкага, лагоднага-лагоднага, але часам яно жахае мацней, чым гарматны стрэл або нябесны гром, i ператварае балоты ў прывiдныя, страшныя краiны з затоенай неспасцiгальнай i грознай тайнай.
Не. Другое нешта вее ад балота, другая, глыбейшая i большая таямнiца трапечацца ў густых туманах: таямнiца самога першастварэння, магчыма! Бо хiба ж не ў стаячай, перамяшанай з iлам вадзе, не ў цяжкай волкасцi тванi пад промнямi сонца зачынаецца, выспявае, просiцца на свет зародак жыцця?
Я прыехаў да сваяка вечарам. Стаяў люты мароз.
Мы вячэралi ў вялiкай зале, дзе ўсюды - i на буфетах, i на сценах, i на столi - красавалася мноства чучалаў разнастайных птушак, якiя то быццам ляцелi, развiнуўшы крылы, то сядзелi на прыбiтым цвiкамi голлi, ястрабы-перапёлачнiкi, чаплi, совы, лелякi, коршакi, шулякi, грыфы, сокалы; сваяк, якi ў жакеце з цюленевай шкуры i сам змахваў на нейкую дзiўную паўночную жывёлiну, расказваў, як ён падрыхтаваўся, каб нам папаляваць у гатую ж ноч.
Мы павiнны рушыць а палове чацвёртай ранкам, каб а палове пятай быць на месцы, абраным для нашай засады. Там з брусоў лёду ўжо складзены будан, у якiм хоць трохi можна будзе затулiцца ад жахлiвага ветру, якi ўсчынаецца на золку i пiлой упiваецца ў цела, рэжа нажамi, коле атрутнымi iголкамi, скручвае вяроўкамi i пячэ агнём.
Сваяк цёр рукi.
- Ну i халадэча! Такой не было яшчэ на маёй памяцi, - дзiваваўся ён. - А шостай вечара было ўжо дванаццаць градусаў марозу!
Пасля вячэры я пайшоў спаць i неўзабаве папраўдзе заснуў, гледзячы на трапятанне вялiкiх языкоў полымя ў камiне.
А трэцяй мяне пабудзiлi. Я апрануў кажух i далучыўся да Карла, таксама апраненага ўжо ў мядзведжае футра. Мы выпiлi па келiху шампанскага ды па шклянцы гарачай кавы i выйшлi на двор, дзе нас чакаў лоўчы з сабакамi Плёнжонам i П'еро.
Ужо з першых крокаў я адчуў, што мяне прабiрае да касцей. У такiя ночы сама зямля здаецца мёртвай ад холаду. Ледзяное паветра настолькi шчытнае, што iм балюча дыхаць; нiводнага павеву, усё навокал знерухомела, застыла; а мароз кусае, працiнае, выпетрывае, знежыўляе дрэвы, раслiны, насякомых, нават дробных птушак, якiя падаюць з голля на скалелы дол i, як дол, калянеюць самi ў абдымках сцюжы.
Месяц у апошняй сваёй квадры ляжаў зусiм на баку, бледны-бледны, быццам i ён памiраў там, у вышынi, такi знямоглы, што не мог нават скрануцца з месца, акаваны, спаралiзаваны холадам нябеснай прасторы. Сухое, сумнае святло iшло ад яго на ўсё наваколле, тое нежывое, сiняватае святло, якое ён штомесяца пасылае зямлi перад канцом свайго адроджанага iснавання.
Мы з Карлам iшлi побач, плячо ў плячо, згорбленыя, з рукамi ў кiшэнях i са стрэльбамi пад пахамi. Паўзверх нашага абутку былi накручаны суконныя анучы, каб ногi не коўзалiся на рачным лёдзе, i мы iшлi зусiм цiха; я глядзеў, як ад дыхання нашых сабак у паветра ўзнiмалася белая пара.
Неўзабаве мы былi ўжо на ўскрайку балота i па адной з трысняговых прасек падалiся ў глыбiню яго сухiх невысокiх нетраў.
Ад чыркання локцямi па доўгiм стужкападобным лiсцi ўтвараўся лёгкi шоргат, i мяне, як нiколi, моцна, раптоўна апанавала тое дзiўнае хваляванне, якое вечна выклiкаюць у маёй душы балоты. Гэтае балота было мёртвае, мёртвае ад холаду, - мы iшлi па iм у самай гушчэчы ссохлых чаратоў.
На павароце прасекi нечакана вынiк будан з лёду, прызначаны для нашага прытулку. Я ўвайшоў у будан; да абуджэння пералётных птушак мелася яшчэ амаль гадзiна часу, i я ўкруцiўся ў коўдру, каб трохi сагрэцца.
Я ляжаў на спiне i скрозь цьмянае шкло сценаў свайго палярнага дома глядзеў на цяпер ужо чатырохрогi вышчарблены месяц.
Але стынь ад прамерзлага балота, стынь ад сцен будана, стынь, якая плыла з нябеснага скляпення, хутка праняла так жахлiва, што я пачаў кашляць.
Гэта занепакоiла Карла.
- Такой бяды, калi паляванне сёння не ўдасца, - сказаў ён. - Не хапала яшчэ, каб ты прастудзiўся! Зараз раскладзём вогнiшча.
I ён загадаў лоўчаму насячы трыснягу.
Трыснёг склалi ў кучу пасярод будана, а ў столi зрабiлi дзiрку на дым; i вось ужо высока ўгору шуганула чырвонае полымя, i светлыя крышталёвыя сцены пачалi паволi, пацiху-пацiху адтайваць, здавалася, на брусах лёду выступiў пот. Карл, якi быў звонку, гукнуў мне:
- Гэй, хадзi глянь!
Я выйшаў i спынiўся, як заварожаны. Наш будан, якi меў форму конуса, нагадваў вялiзную зiхоткую перлiну, якая неспадзеўна вырасла на замёрзлым балоце. У сярэдзiне варушылiся нейкiя фантастычныя постацi: гэта каля агню грэлiся нашы сабакi.
I тут да нас дапаў нейкi дзiўны, далёкi, пераменлiвы крык. Наша вогнiшча пабудзiла дзiкiх птушак.
Нiшто не ўражвае мяне так, як гэты першы воклiч жыцця, калi самую iстоту яшчэ ўтойвае змрок, а прасцяг прашываецца пададзеным ёю голасам, якi апавяшчае пра з'яўленне на гарызонце першых проблiскаў зiмовага дня. У такую сцюдзёную досвiткавую часiну мне мроiцца, што крык, якi iмглiва праносяць над зямлёю птушыныя крылы, - гэта ўздых самой душы свету!
Карл сказаў:
- Тушыце вогнiшча. Свiтае.
Неба напраўду святлела, i над намi доўгiмi шпаркiмi хмаркамi пацягнулiся чароды качак i таропка знiкалi з вiдавоку.
Жмук агню працяў змрок: Карл стрэлiў, i сабакi рынулiся шукаць здабычу.
I вось ужо напераменку, то Карл, то я, заўзята ўскiдваем раз-пораз стрэльбы, як толькi над трыснягом з'яўлялася крылатая хмарка, а П'еро i Плёнжон узбуджана, задыхана нясуць нам апырсканую крывёю дзiчыну, якая часта глядзела на нас яшчэ вiдушчым вокам.
Дзень займаўся ясны, блакiтны; за ўзгоркамi ўставала сонца, i мы ўжо намервалiся вяртацца дадому, як тут нечакана проста на нас, выцягнуўшы шыi i растапырыўшы крылы, спiкiравалi два чыркi. Я стрэлiў. Адзiн упаў мне амаль пад ногi. Гэта была качка-мандарынка з серабрыстым жыватом. А ў небе раздаўся адчайны крык. Жаласны, пакутны, нясцерпны крык ацалелай птушкi паўтарыўся ў падсiненым небе, i маленькая iстота закружылася над намi, гледзячы на сваю мёртвую спадарожнiцу, якую я падняў з долу.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Каханне (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Каханне (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Мопассан Де - Каханне (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Каханне (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.