» » » » Мопассан Де - Аздоба (на белорусском языке)


Авторские права

Мопассан Де - Аздоба (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Мопассан Де - Аздоба (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Аздоба (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Аздоба (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Аздоба (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Де Мопассан Ги

Аздоба (на белорусском языке)

Гi дэ Мапасан

Аздоба

Пераклад: Змiцер Колас

Гэта была адна з тых чароўных i мiлых дзяўчат, якiя, нiбыта па iронii лёсу, нараджаюцца ў небагатых чыноўнiцкiх сем'ях. У яе не было нi пасагу, нi вялiкiх надзей, нiякiх шанцаў на тое, каб з ёю пазнаёмiўся i, пакахаўшы, ажанiўся чалавек багаты i самавiты; i яна без нараканняў згадзiлася пайсцi замуж за дробнага службоўца з Мiнiстэрства народнай асветы.

Яна не магла купляць сабе аздобы i жыла сцiпла, але адчувала сябе няшчаснай, адарванай ад таго жыцця, для якога была народжаная, бо сярод жанчын няма падзелу на саслоўi i класы - прыгажосць, прывабнасць i зграбнасць заўжды замяняюць iм радавiтасць i сямейныя прывiлеi. Уласцiвыя iм прыродная чуйнасць, iнстынктыўны густ i гнуткасць розуму - вось тая адзiная iерархiя, якая дазваляе дзяўчатам з народа раўняцца з самымi знакамiтымi панямi.

Яна пакутавала бесперастанна, бо адчувала, што народжана для самага далiкатнага жыцця, самай вытанчанай раскошы. Яна пакутавала праз бядоту свайго жытла, праз галiзну сцен, праз убоства праседжаных крэслаў i брыдкiх фiранак. Усё тое, чаго б нават не заўважыла iншая жанчына таго ж саслоўя, мучыла i абурала яе. Выгляд маленькай брэтонкi, якая займалася iх невялiкаю гаспадаркай, абуджаў у ёй няўцешны жаль i гарачыя, няўрымслiвыя мары. Ёй мроiлася маўклiвая цiшыня прыёмных пакояў, абабiтых тонкiмi ўсходнiмi шпалерамi, спакойнае святло высокiх бронзавых кандэлябраў, мажныя лёкаi ў кароткiх штонiках з падвязкамi, якiя дрэмлюць у раскошных фатэлях, закалыханыя млявай гарачынёю камiна. Ёй мроiлiся прасторныя салоны, драпiраваныя старадаўнiм ядвабам, з мудрагелiстаю мэбляй, на якой сям-там стаяць нечуванай цаны забаўкi, i какетлiвыя салончыкi, поўныя духмянага водару парфумы, у якiх а пятай гадзiне за шклянкаю гарбаты збiраюцца пагутарыць самыя блiзкiя сябры людзi славутыя i знакамiтыя, завалодаць увагай якiх iмкнуцца i мараць усе жанчыны.

Калi яна сядала абедаць за круглым сталом, накрытым абрусам трохдзённай свежасцi, насупраць свайго мужа, якi, здымаючы накрыўку з супнiцы, прамаўляў з зачараваным выглядам: "Ах! Якое выдатнае рагу! З агароднiны! Ды з мясам! Не ведаю, што можа быць лепшае...", ёй мроiлiся пышныя абеды, блiскучае срэбра прыбораў, сцены з кiлiмамi, вышыванымi на старажытныя сюжэты або з дзiўнымi птахамi сярод казачнага лесу; ёй мроiлiся далiкатныя стравы, якiя падаюць на тонкiм парцалянавым посудзе, лёсткi i iншыя мiлыя рэчы, якiя вымаўляюць шэптам i слухаюць з загадкаваю ўсмешкай сфiнкса на вуснах, адразаючы тым часам кавалачак ружовага мяса стронгi цi адломваючы добра падпечанае рабчыкава крылца.

У яе не было нi ўбрання, нi каштоўнасцяў, нiчога. Але яна любiла толькi гэта i адчувала, што толькi дзеля гэтага яна створана. Яна б так хацела ўсiм падабацца, выклiкаць зайздрасць, быць прывабнай, мець поспех у мужчын.

У яе была багатая сяброўка, былая прыяцелька па дзявочым прытулку, да якой яна цяпер не любiла хадзiць, бо, вяртаючыся дадому, прыносiла з сабой толькi пакуты. I цэлымi днямi яна лiла слёзы ў журбе, жальбе, роспачы i смутку.

Аднойчы ўвечары яе муж вярнуўся з працы i з урачыстым выглядам падаў ён нейкi канверт.

- Вось, трымай, - сказаў ён, - тут ёсць нешта табе.

Яна жвава ададрала беражок паперы i дастала картку, на якой было напiсана друкаванымi лiтарамi:

"Мiнiстр народнай асветы i панi Рампано просяць пана i панi Люазэль зрабiць iм ласку i прыйсцi на вечар, якi адбудзецца ў будынку мiнiстэрства ў панядзелак 18 студзеня".

Замест таго каб узрадавацца, як таго чакаў яе муж, яна з прыкрасцю кiнула запрашэнне на стол i цiха прамовiла:

- I што, па-твойму, я мушу з гэтым рабiць?

- Але, дарагая, я думаў, цябе гэта неяк усцешыць. Ты ж нiкуды не выходзiш, а тут такi выпадак, проста выдатны! Мне было страшэнна цяжка яго прыдбаць. У нас за гэтым запрашэннем усе ганяюцца - дужа ж будзе раскошны вечар, дробных службоўцаў i не надта каб запрашалi. Усё найвышэйшае чыноўнiцтва будзе там, сама ўбачыш.

Яна са злосцю зiрнула на мужа i раздражнёна сказала:

- А што я адзену, ты падумаў? У чым я туды пайду?

Гэтай думкi не прыходзiла яму ў галаву, i ён прамармытаў:

- Але, ну, тую сукенку, што ты ходзiш у тэатр. Яна ж, здаецца, вельмi добрая, па-мойму...

Ён змоўк, узрушаны i разгублены тым, што ўбачыў, - яго жонка плакала. Дзве вялiкiя слязiны паволi сцякалi з яе вачэй да куточка рота. Неяк заiкаючыся, ён забалбатаў:

- Ды ну што ты, што з табой?

Але рэзкiм намаганнем яна адолела свой боль i, абцёршы вiльготныя шчокi, сказала паспакайнелым голасам:

- Нiчога. Але ўбораў у мяне няма, i таму на гэтае свята я пайсцi не магу. Сваю картку можаш аддаць якому прыяцелю, чыя жонка здолее прыбрацца лепш за мяне.

Яго апанавала роспач. Ён кiнуўся ўгаворваць:

- Ну, добра, Мацiльда. Ну, колькi ён будзе каштаваць, такi ладны гарнiтур, каб ты магла яго яшчэ калi надзяваць, ну, на якi iншы выпадак, такi, каб не надта, ну, папрасцей?

Яна крыху задумалася, прыкiдваючы ў думках суму i адначасова ўзважваючы, колькi можа папрасiць у свайго ашчаднага мужа, каб не выклiкаць у яго адразу адмаўлення i спалоханага крыку.

Нарэшце яна прамовiла не вельмi ўпэўнена:

- Дакладна не ведаю, але, мусiць, чатырохсот франкаў мне было б досыць.

Ён крыху збялеў, бо менавiта такiя грошы ў яго былi прызапашаны на куплю стрэльбы, з якой ён налета меўся ездзiць з кампанiяй некуды пад Нантэр, - яго сябры кожную нядзелю палявалi там на жаўрукоў.

Аднак ён сказаў:

- Добра. Я дам табе чатырыста франкаў. Але ўжо ты пастарайся, каб сукенка была добрая.

Святочны дзень наблiжаўся, а панi Люазэль гэта, здаецца, не радавала, яна мела сумны, неспакойны, заклапочаны выгляд. Яе ўбранне, аднак, было ўжо гатовае. Неяк увечары муж сказаў ёй:

- Ды што з табой такое? Ужо трэцi дзень ты нейкая дзiўная.

I яна адказала:

- Мяне засмучае, што ў мяне няма нiякай аздобы, хоць бы якой брошкi цi каменя. Так я буду мець дужа мiзэрны выгляд. Ужо лепей зусiм не iсцi на гэты вечар.

Ён запярэчыў:

- Прышпiлiш сабе жывыя кветкi. Цяпер, узiмку, гэта будзе глядзецца нават шыкоўна. За дзесяць франкаў можна купiць дзве цi тры выдатныя ружы.

Гэта яе зусiм не пераканала:

- Не... Няма большай знявагi, як глядзецца жабрачкай сярод багатых паняў.

Раптам муж аж крыкнуў:

- Ну i дурнiца ж ты! Iдзi да сваёй сяброўкi, панi Фарэсцье, ды папрасi ў яе, хай пазычыць табе якую аздобу. Ты ж яе даволi блiзка ведаеш, каб зрабiць гэта.

Яна радасна схамянулася:

- I праўда. А я i не падумала нават.

Назаўтра яна пайшла да сяброўкi i расказала ёй пра сваю бяду.

Панi Фарэсцье падышла да шафы з люстрам, дастала адтуль вялiкi куфэрак i прынесла яго да панi Люазэль. Адчынiўшы яго, яна прапанавала:

- Выбiрай сама, дарагая.

Спачатку, зверху, тая ўбачыла нейкiя бранзалеткi, пад iмi - перлавыя пацеркi, пасля - выдатны крыж венецыянскай работы, увесь з золата, абсыпаны каштоўным каменнем. Яна прымярала аздобы, седзячы перад люстрам, i ўсё не магла што-небудзь выбраць, не рашалася нi ўзяць, нi пакiнуць iх, пакласцi на месца. Яна ўсё пыталася:

- А болей у цябе нiчога няма?

- Ну, ёсць, вядома. Шукай. Я ж не ведаю, што можа табе спадабацца.

Раптам у чорнай атласнай скрынцы яна ўбачыла дзiвосныя дыяментавыя каралi, i яе сэрца закалацiлася ад шалёнага жадання. Яна ўзяла iх дрыготкiмi рукамi i прымерала на шыi, паверх сукенкi з высокiм каўняром, i застыла, зачараваная сваiм адбiткам у люстры.

Пасля, нерашуча, з нейкiм адчаем яна папыталася:

- Ты можаш пазычыць мне гэта, толькi гэта, больш нiчога?

- Ну, вядома ж, бяры.

Яна кiнулася сяброўцы на шыю, пацалавала яе i хутчэй пабегла са сваiм скарбам дахаты.

Дзень балявання настаў. Панi Люазэль мела вялiкi поспех. Зграбная, элегантная, яна была прыгажэйшая за ўсiх, яна ўвесь час усмiхалася i не знаходзiла сабе месца ад шчасця. Усе мужчыны глядзелi на яе, пыталiся яе iмя, iмкнулiся з ёй пазнаёмiцца. Прайсцiся з ёй у вальсе хацелi найвышэйшыя чыноўнiкi з сакратарыята. Яе прыкмецiў сам мiнiстр.

Яна танцавала заўзята, з запалам, ап'янелая ад радасцi, забылася на ўсё ў трыумфе сваёй прыгажосцi, у славе свайго поспеху, нiбыта ў воблаку шчасця ад столькiх знакаў увагi, ад усяго гэтага захаплення i пакланення, што яна выклiкала ў мужчын, ад поўнай сваёй перамогi, што заўжды так соладка грэе жаночае сэрца.

Адно а чацвёртай гадзiне ночы яна сабралася пайсцi дамоў. Яе муж ад поўначы спаў у маленькай пустой зале з трыма iншымi чыноўнiкамi, жонкi якiх дужа весялiлiся на баляваннi.

Муж накiнуў ёй на плечы паўкажушок, сцiплае пахажалае адзенне, убоства якога не стасавалася з элегантнасцю вячэрняга ўбрання. Яна адчула гэта, i ёй захацелася хутчэй уцячы, каб яе не заўважылi iншыя жанчыны, якiя захiналi свае плечы ў дарагiя футры.

Люазэль затрымаў яе:

- Ды чакай жа. Прастудзiшся на вулiцы. Я зараз клiкну фiякр.

Але яна не слухала яго i ўжо хутка спускалася па лесвiцы. Калi яны выйшлi на вулiцу, свабодных брычак там не было, яны пачалi шукаць, крычалi наўздагон рамiзнiкам, але тыя былi ўжо далёка.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Аздоба (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Аздоба (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Мопассан Де

Мопассан Де - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Мопассан Де - Аздоба (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Аздоба (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.