» » » » Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)


Авторские права

Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Замалёўкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Замалёўкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Замалёўкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Аднаго дня, калi ад марозу i мяцелiцы нельга было нос выткнуць за дзверы, я ўскiнуў на плячо ружжо, падперазаўся патранташам i падаўся ў лес паляўнiчага ж ногi кормяць.

Мяне ўвесь час цягнула да Вапеннай гары - там непралазная глуш, мноства розных слядоў, асаблiва рысiных, а мне вельмi хацелася запаляваць рысь, хоць тады я не ведаў, з якога боку да яе падступiцца...

Гудуць дрэвы, стогнуць ад ветру, але ў лесе мяцелiца з ног не валiць значна зацiшней у iм. Ружжо - напагатове, вочы пiльна абмацваюць кожны куток.

Раптам з сасны на сасну пералятае рабчык, чапляецца за нiжнi сук, i не паспеў я ўскiнуць ружжо, як ён спiкiраваў на снег у густы ельнiчак. Я застыў i не зводзiў вачэй з невялiчкага прасвету сярод елачак - павiнен жа недзе мiльгануць рабец. Стаю ў "сабачай стойцы", дрыжу ад азарту, не мiргаю. Не, думаю, я цябе перахiтру, цярпення ў мяне хопiць!

Прайшло з паўгадзiны - толькi я хацеў плюнуць i пайсцi далей, як у невялiчкiм "акенцы" памiж елачак нешта варухнулася (а мо падалося).

На ўсякi выпадак складваюся i бабахаю ў тое акенца. Нiчога не ўзляцела... Няўжо забiў рабчыка?! А можа, там нiкога i не было?!.

Хвалююся, не перазараджаю ружжо i бягу да таго месца. Падбег i... ледзь сам не грымнуўся з усiх чатырох - нiчога не разумею.

Перада мной на бялюткiм снезе ляжыць мацёры вогненны лiс! Вось гэта дык да!

Аказваецца, пакуль я, раскрыўшы рот, стаяў i чакаў рабчыка, лiс, якi прабягаў непадалёку, пачуў свежыя сляды птушкi i хацеў паласавацца "маiм" рабчыкам, але, бедалага, папаўся сам...

Падвязаў я цераз плячо багаты трафей i з важнецкiм выглядам пакрочыў прамiком у Лысую Гару, дзе жыў самы сталы наш брат Коля. А дарога ў Лысую Гару пралягае праз Буды, вось я i "купаўся" ў паляўнiчай славе, нядбайна адказваючы на шматлiкiя пытаннi жыхароў тых вёсак:

- Лiс пёр, як маланка, нават вочы не паспявалi за iм, але мой стрэл iмгненна спынiў яго... Ды гэткiх лiсаў я магу страляць хоць кожны дзень...

Назад у Карпiлаўку я iшоў праз Жукаўку - трэба ж было i там заявiць аб сабе...

"Пакарыўшы" Жукаўку, я прамiком, цераз лес i лугi падаўся дамоў. Раптам чую, як недзе ў лесе сабака "з голасам" гонiць зайца. Па брэху пазнаю Абiсiнцавага ганчака, якi самастойна, без "непрасыхаючага" гаспадара, штодзённа бегаў у лес i "зганяў ахвоту", ганяючы зайцоў.

Прыслухаўся - брэх наблiжаецца да мяне. Скокнуў я пад лазовы куст, i зноў спёрла дыханне, дрыжу ад азарту.

Бачу, як па лузе прама на мяне паволi клыпае заяц. Наогул, заяц ад сабакi ўцякае не з усiх ног, а з прыпынкамi, прысядаючы на заднiя лапы i "стрыгучы" вушамi паветра.

Гэты таксама - скок, скок - сядзе, скок, скок i паслухае...

Не "дакульгаўшы" метраў дваццаць да мяне, заяц сеў i натапырыў вушы. Сядзiць слупком, як на талерцы, - толькi страляй! Я старанна прыцэльваюся i думаю: "З аднаго боку - вiсiць лiс, з другога - заяц! Такога яшчэ свет не бачыў! Прыйдзецца зноў iсцi ў Лысую Гару праз Буды..."

Пакуль мае мазгi малявалi такiя карцiны, заяц зрабiў рэзкую скiдку ўбок, каб збiць са следу сабаку, - я толькi паспеў цiскануць на курок, але заяц паспяхова паказаў мне адно месца i знiк, растаў у снежнай завiрусе.

Я, ад злосцi на сябе, схапiў з галавы шапку, кiнуў пад ногi i давай таптаць яе нагамi, абзываючы сябе самымi апошнiмi словамi: ". . . . . .", ". . . . . ." i гэтак далей.

СУПЕРПАДАРУНАК

Самае цяжкае - выбраць i купiць падарунак, калi iдзеш да некага на дзень нараджэння. Бывае, падабаецца падарунак - ды не дазваляюць грошы, цана "кусаецца", а калi грошы ўсё ж дазваляюць - дык падарунак, як кажуць, нi сабе, нi людзям. Вось i збiваеш апошнiя падэшвы, туляючыся па крамах.

Што нi кажыце, а складаная гэта справа - хадзiць на днi нараджэння! Уручаеш iмянiннiку тое, што купiў, i бадзёра "падсалоджваеш":

- Вось! Самае лепшае i дарагое купiў! Спажывай!

А ў беднага iмянiннiка ад разгубленасцi скiвiца адвiсла, вусны дрыжаць ад крыўды, а вочы дык зусiм крычаць:

- Што ты мне купiў?! Я ж разлiчваў на большае!..

Гэтак можна i свята сапсаваць, i наогул з гаспадаром пасварыцца.

Але пажартавалi, i хопiць!

Прыехала ў маю Карпiлаўку да сваiх бацькоў на адпачынак маладая жанчына з мужам i сынам аж з далёкай Керчы. У той Керчы ўсёй радасцi - адно толькi мора, ды i тая адзiная радасць - для iншагародных адпачываючых i турыстаў. Мясцовым жыхарам - не да мора.

Трэба яшчэ дадаць, што ў той Керчы грыбамi i не пахне, а ў нас - лясы гнiюць ад iх. А дзе вы бачылi чалавека, якi б не любiў збiраць грыбы, асаблiва баравiчкi? Вось i гэтыя керчанцы за грыбамi ажно калоцяцца, гаворку пра iх з языкоў не скiдваюць i кожную ранiцу бягуць, спатыкаючыся, у лес...

Але грыбы - не мох, не растуць па ўсiм лесе без разбору. Кожны грыб любiць свае мясцiны, ды i год на год не прыходзiцца. Напрыклад, мiнулым годам баравiкi раслi па барах, па белых iмхах, сёлета - па бярэзнiках ды пад дубамi, наступным годам - могуць прытаiцца ў ельнiках. Тут патрэбен асаблiвы нюх. Можна цэлы дзень працягацца па лесе, а знайсцi аднаго казляка, ды i за таго чэрвi б'юцца. А можна i за гадзiну-дзве нарэзаць баравiкоў - як падняць...

Пабягуць чуць свет керчанцы ў лес, ногi адаб'юць па самую паяснiцу, а нясуць дамоў нейкiя сыраежкi, паедзеныя смаўжамi, чашчавiкi счарнелыя, куркi ды некалькi лiсiц, адным словам - смецце.

Я звычайна ў лес не спяшаюся - у мяне "свае" запаведныя куткi. "Мае" грыбы - будуць мне! Ды i па лесе я iду пацiху, туды-сюды крутнуся, прыпыняюся, аглядваюся - грыбы гэта любяць i не хаваюцца.

Некаторы грыбнiк iмчыць па лесе, як лось, задраўшы галаву i збiваючы нагамi тое, што шукае, быццам грыбы растуць не пад нагамi, а на елках...

Iду я з лесу дамоў - кошык паўнюткi адных баравiкоў, ажно вывальваюцца. Параўняўся з хатай, у якой гасцююць керчанцы, i быў вымушаны прыпынiцца, бо яны ўбачылi мяне праз вокны i выскачылi на двор - ледзь дзверы з завесамi не знеслi.

- Ай! Ой! Якi цуд! Якi жах! Дзе быў? А мы ж - нi разу! А ты ж кожны раз!..

А потым маладая жанчына слёзна папрасiла:

- Калi не хочаш, каб у мяне разарвалася сэрца, - не хадзi болей пад нашымi вокнамi з такой прыгажосцю! Вельмi прашу - пашкадуй мяне!

Я прыйшоў дахаты, напiўся вады, скiнуў боты i сеў адпачыць на лаўку. Праз дарогу, на лузе збiралi рамонкi дзве дзяўчынкi - Кацюнька i Iрачка. Назбiралi вялiзныя букеты i iдуць ля нашага плота, аб нечым шчабечуць. Пытаюся ў iх, навошта так многа рамонкаў, а яны адказваюць:

- Сёння ж у цёцi Наташы - дзень нараджэння!

Я i рот раскрыў. Цёця Наташа - гэта ж керчанская жанчына, у якой ледзь сэрца не разарвалася ад маiх баравiкоў.

Я падскочыў з лаўкi, нiбы сядзеў на вострым цвiку, схапiў кош з баравiкамi i - подбегам да суседзяў. Заскокваю ў хату i стаўлю ля ног iмянiннiцы свой падарунак:

- З днём нараджэння! Гэта вам! - i бачу, як вусны жанчыны заквiтнелi радаснай усмешкай, а ў вачах успыхнуў шчаслiвы агеньчык.

"ЖЫДОЎСКАЯ" ГАРА

Толькi я прыехаў на сваiм "карчу" - "Жыгулях" - у Карпiлаўку, як да мяне прыбегла Левандоўская Надзя i залямантавала скрозь слёзы:

- А мой ты братачка! Памажы ж ты мне! А трэба ж ехаць у Лагойск у суд! А з Карпiлаўкi ж у Лагойск можна трапiць толькi праз Менск! А я б адна i праз Менск даехала, а мне ж патрэбны дзве сведкi! А яны ж на аўтобусе праз Менск ехаць адказваюцца - гэта ж за дзень не справiшся... - i сыпле, i сыпле...

У мяне аж галава закруцiлася ад такога "наскоку".

- Пачакай, Надзя! Што за суд, што за справы ў Лагойску?..

Высветлiлася, што беднай жанчыне, якая ўжо восьмы дзесятак свайго жыцця пачала ўжываць, трэба ехаць у лагойскi суд i даказваць, што чорнае - заўсёды застаецца чорным...

Надзю, калi яна была дзяўчынай, немцы ў сорак трэцiм годзе пагналi ў Германiю - у рабства. Глынула яна гора, аж горка стала на ўсё жыццё...

I вось сёння састарэлай i спрацаванай жанчыне немцы абяцаюць заплацiць некалькi марак за тое, што рабавалi i зневажалi. Але, аказалася, не проста атрымаць той "гасцiнец" - часу прайшло многа, дакументаў анiякiх, сведкi павымiралi - тупай, чалавеча, у суд, даказвай, што ты ў вайну не цукеркi смактаў, а гора гараваў...

Я згадзiўся звазiць былую падняволеную з сынам i двух сведак у Лагойск карона з маёй галавы ад гэтага не звалiцца.

Ранiца выдалася сонечная, ласкавая. Сведкi - знаёмыя мне з дзяцiнства бабы, гаваркiя i цiкавыя, сама Надзя - таксама свайму языку спакою не давала не паездка, а ўзнагарода за "сухое", афiцыйнае гарадское жыццё.

Зрабiла Надзя ў Лагойску неабходную справу, уцiснулiся мы ў маю машыну i коцiм назад.

Толькi мiнулi шашу, што вядзе на Хатынь, як адна са сведак - Настаровiч Таццяна - i кажа, паказваючы ўправа:

- А вось гэта - Жыдоўская гара!..

Мы зiрнулi на мiльгануўшую гарушку i нiчога не разгледзелi, акрамя зубчатага лесу на ёй.

- Што за гара? Чаму так завецца? - пытаюся ў Таццяны.

Яна адвяла ад лесу памакрэлыя вочы i ўсхвалявана, нiбы гэта было ўчора, расказала пра няшчасных жыдоў - нашых землякоў з Лагойшчыны.

- Памятаю, - з болем выдыхнула Настаровiч, - як немцы забiралi з нашай вёскi жыдоўскую сям'ю з малымi дзецьмi, сярод якiх быў i мой аднакласнiк Мiша. Ён рос вельмi здатным хлопчыкам, iмгненна рашаў самыя складаныя задачы ў класе... I яшчэ ён быў надзвычай вясёлы - увесь час усмiхаўся, быццам адчуваў, што не дасмяецца ў сваiм жыццi... Калi гналi iхнюю сям'ю, - працягвала Таццяна, - Мiша iшоў па-мужчынску маўклiва, з суровым тварам, а яго пяцiгадовая сястра Кларачка ўсцiлала дарогу слязьмi буйнымi... Плакала i iх мацi, прадчуваючы бяду...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Замалёўкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Замалёўкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сергей Давидович

Сергей Давидович - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сергей Давидович - Замалёўкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Замалёўкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.