» » » » Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)


Авторские права

Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








"Я не бiёлаг, - пасля некаторай паўзы цiха прамовiла Вера, - але, мне здаецца, тут справа нават не ў бiялогii. Ён умеў гаварыць, бо я сама з iм гаварыла. Ён гаварыў вачамi. Не здзiўляйцеся - я i мае сябры цудоўна разумелi яго. Наконт таго, чаму гэты незвычайны дзiк анямеў, я хачу выказаць думку, якая можа вам не спадабацца. Я лiчу, што вiной усяму сама планета Зямля, зямная атмасфера i мы, людзi. Прашу не перабiваць мяне. Так, мы стварылi ВЭП, мы ганарымся гэтым. Але цэлыя акiяны адмоўнай энергii акружаюць нас. Не перабiвайце мяне, бо гэта праўда. Нездарма Клён Дубровiч, цудоўны хлопчык, якому я шлю прывiтанне, калi ён мяне зараз чуе, сказаў пра Зямлю, пра нашу з вамi Зямлю: "Фалыдывая планета". Колькi яшчэ на ёй няшчырасцi, хлуснi!"

"А вы, аказваецца, не патрыётка, - загулi, як галодныя пчолы, пакрыўджаныя такiмi словамi журналiсты. - Мы чакалi ад вас большай павагi да Зямлi, калыскi чалавецтва. Палёт на Вар (прабачце, паважаная спадарыня) не даў вам вялiкай карысцi, абгаворваць свой дом, прабачце, проста непрыгожа". "Але гэта праўда", - упарта вяла сваё Вера. Клён выключыў тэлевiзар. Сэрца горача бiлася ў грудзях. Толькi што ён чуў Верын голас, бачыў Аюса. Успамiн аб днях, праведзеных разам з iмi на планеце Вар, нахлынуў на яго, як вясновы грымучы лiвень. Там было небяспечна, было цяжка, часам нявыкрутна, ды гартавалася, аж звiнела душа, мудрэў розум, рабiлiся вiдушчымi вочы. Тое, што Вера Хрысцiнюк, таксама як i ён, убачыла Зямлю iнакшай, было, вядома ж, невыпадковым. Быццам адначасова працёрлi яна i ён мутнае ад пылу i сажы аконнае шкло, глянулi на белы свет i жахнулiся - замест вясёлых добразычлiвых людзей снуюць туды-сюды нейкiя халодныя манекены, замест яркiх кветак тлуста блiшчаць плямы фарбы, разлiтай у скверах i лугах, i ўсюды хiтры разлiк, насмешка над суседам, i пустое бяззорнае неба вiсiць над галавой, i фалын у словах i дзеяннях. Правiльна сказаў аднойчы бацька: "Мы такiя - стагоддзе ставiм помнiкi, потым цэлае стагоддзе крышым iх, разбiваем". Як бы хацелася зараз убачыць Веру! Але дзе яна, што з ёй? А вось Аюс - у заапарку. Мудрага караля жывёл зрабiлi жывой лялькай для дзятвы i разявакаў. I, пэўна ж, смяюцца, залiваюцца - "гэта той самы дзiк, што ўмеў, ды развучыўся гаварыць". Трэба выручаць Аюса! Трэба неадкладна вызвалiць яго з праклятага заапарка, выпусцiць у лес, у балота, абы падалей ад усёй шумлiвай хеўры звышгалавiстых вучоных i звышплюралiстычных журналiстаў. Клён аж затрымцеў ад такога свайго рашэння, аж трасянуў рукамi i прышчоўкнуў пальцамi. Толькi як зрабiць гэта? Ён жа й сам, як той Аюс, зачынены, праўда, не ў вальеры, а ва ўласным пакоi. Няхай не хлусiць журналiст - у заапарку i сапраўды ўсюды зялёныя лужкi, кусцiкi, воля, прастора, гуляй дзе хочаш, але толькi падыдзе звер да загадзя абумоўленай рысы, якую нельга пераступаць, як з зямлi са скрыгатам выскоквае крацiстая жалезная сцяна. Яны - Аюс i Клён палонныя, палонныя на самай шчаслiвай планеце. Некалькi дзён Клён хадзiў як сам не свой. Адна думка гняла яго - як вырвацца з дому i як вызвалiць Аюса?

- Цi не затэмпературыў ты, сынок? - спалохалася, жаласлiва сказала мацi. - Зараз жа пазваню доктару Бергу. А цябе вельмi прашу - пацярпi яшчэ тры днi! Праз тры днi скончыцца каранцiн, i ўсёй сям'ёй пойдзем у цырк. Ты ж, калi вучыўся ў малодшых класах, дужа любiў яго.

Клён з непаразуменнем зiрнуў на яе, нiчога не сказаў, уздыхнуў.

- Чарлi i я згатавалi для цябе цудоўнае марожанае. Арэхавае. Са свежымi сунiцамi. Хочаш? - падлашчвалася мацi.

А глыбокай ноччу, калi ўжо мо дзесяты раз быў успомнены Вар, калi ўсё цела было бяссонным, наструненым i гарачая падушка неаднойчы падала з ложка на падлогу, раптам успыхнула ў пакоi мяккае срабрыстае святло. Клён уздрыгнуў, але звалодаў з сабою, пачаў пiльна ўзiрацца туды, дзе яно з'явiлася. Ён убачыў, як з разеткi асцярожна выплывае маленькi элiпсападобны плазмоiд.

- Я памятаю цябе, мы сустракалiся, - усхвалявана зашаптаў Клён. - Ты такi прыгожы, такi яркi... Але ж СЦ перасялiлася на Вар. Чаму ты застаўся на Зямлi?

- Мне сумна, - адказаў плазмоiд, павольна кружачыся над Клёнам. - Я нiколi не быў на Вары, i мяне там чакае самазнiшчэнне. А я ведаю, што вельмi сумна i табе. I я рашыў дапамагчы. Апранайся (толькi рабi ўсё цiха, бясшумна), i я павяду цябе.

- Куды? - зачаравана глядзеў на плазмоiда Клён, а сам ужо нацягваў свiтэр.

- Да той жанчыны, якая знiкла i з якой ты быў на планеце Вар.

- Да Веры? Ты ведаеш, дзе знаходзiцца Вера Хрысцiнюк, i яна жывая?

- Жывая. Хутчэй апранайся.

- Але там, за дзвярыма, сядзяць робаты-вартаўнiкi. А ў дзвярах электронны замок.

- Маўчы i апранайся.

Праз лiчаныя iмгненнi яны пакiнулi пакой. Плазмоiд падплыў да дзвярэй, дакрануўся да замка, i замок мякка, бясшумна адчынiўся. У самы апошнi момант Клён шапнуў:

- Пачакай. Мне трэба ўзяць з сабой малаток.

- Навошта? - здзiвiўся плазмоiд.

Але Клён не стаў тлумачыць, сярод слясарнага рыштунку схапiў малаток, увапхнуў у кiшэнь курткi.

Вярнiдуб з Каратыстам своечасова зрэагавалi на нечаканую атаку: узвiлiся на ўвесь свой магутны рост. Ды плазмоiд толькi чыркануўся аб iхнiя жалезныя галовы, i робаты селi на табурэты, знерухомелi.

На вулiцы бушаваў рэзкi ўсёпранiкальны вецер. Белачолы месяц мiльгаў памiж хмарамi.

- Мне падалося, што ты малатком хочаш разбiваць iлбы робатам, засмяяўся плазмоiд.

Клён нiчога не адказаў, падбег да пастамента, на якiм стаяў помнiк Чалавеку з брыльянтавым сэрцам, з нянавiсцю паглядзеў на яго. Помнiк быў зроблены з цёмна-сiняга шкла, сэрца, зiхоткае, прамянiстае, гарэла ўнутры, нават (калi даўжэй засяродзiць позiрк) пульсавала.

- Табе паставiлi помнiк, - з павагай прамовiў плазмоiд, праплыў наўкол шкляной фiгуры, дадаў: - Вельмi падобны.

Раптам Клён размахнуўся, ударыў малатком. Пырснулi шкляныя аскабалкi.

- Што ты робiш?! - закрычаў плазмоiд. А Клён бiў i бiў, сашчамiўшы зубы i заплюшчыўшы вочы. Ляцела ва ўсе бакi, звiнела, трашчала шкло.

- Вось вам, - як закляцце, паўтараў Клён. - Наце... Вось вам... Атрымайце...

Са шкляной фiгуры вывалiлася, выскачыла сэрца, пазвоньваючы, пакацiлася, затарахцела па асфальце. Яно аказалася звычайнай, трошкi падзалочанай бляшанкай. Клён з лютасцю пачаў таптаць яго нагамi.

- Вось вам, - цяжка дыхаючы, казаў ён.

Потым адшпурнуў малаток, сеў на краёк пастамента, заплакаў. Плазмоiд як бы з нейкiм спалохам завiс у яго над правым плячом. Шалеючы, выў вецер.

- Пойдзем да той жанчыны, - нарэшце сказаў плазмоiд.

- Дзе Вера? - устрапянуўся, ажыў Клён. - Вядзi!

Яны паiмчалiся праз шэры свiтальны туман - уперадзе, нiзка над зямлёй, ляцеў плазмоiд, следам за iм бег Клён. У гэтым iмклiвым руху было ягонае выратаванне, суцяшэнне, самазабыццё. Яму здавалася - спынiся вось зараз, проста прымарудзь, i адразу памрэш. Ён не ведаў, адкуль узялося такое адчуванне, але яно было, жыло ў кожнай клетцы цела. А яшчэ ён уцякаў ад сябе ранейшага, учарашняга, ад сябе наiўна-зялёнага, якi глядзеў у рот дарослым, прымаючы на веру кожнае iхняе слова. У гэтым бегу ён нанова нараджаўся. Так нараджаецца малады жытнёвы колас, выплываючы вясной з цёплай зямлi.

Яны прыпынiлiся на зарослым дрэвамi i хмызняком беразе возера Маладзёжнага.

- Дзе Вера? - задыхана i нецярплiва спытаў Клён.

- Вось яна, - адказаў плазмоiд, з нейкай нерашучасцю наблiжаючыся да маладой лiпы, што стаяла над самай вадой.

Цёмныя хвалi нястрымным бурлiвым ланцугом iшлi з туманнага возера i клалiся каля самых каранёў лiпы, ужо трохi падмытых вадою. Трымцела зялёнае вiльготнае лiсце. Чуўся трывожны i няясны шум, у якiм была сама патаемнасць.

- Дзе ж Вера? - са злосцю азiрнуўся Клён.

- Яна перад табой.

- Ты хочаш сказаць, што вось гэтае дрэва, гэтая лiпа i ёсць... Вера Хрысцiнюк? - уздрыгнуў голасам, перайшоў на шэпт Клён.

- Так. Яна была ў Доме Пераўтварэнняў у доктара Метэора. Яна вельмi-вельмi прасiла, каб доктар дапамог ёй прыблiзiцца да Радаслава Буслейкi. Яна моцна кахала Радаслава i, калi ён загiнуў, не магла жыць без яго. Вельмi-вельмi прасiла Вера, i Метэор здаўся - ён ператварыў яе ў лiпу, любiмае дрэва Буслейкi. Уначы, патаемна ад людскiх вачэй, яе вывезлi з Дома Пераўтварэнняў у крытым грузавiку i пасадзiлi менавiта на гэтым месцы. Некалькi гадоў назад якраз тут упершыню ўбачыла Вера Хрысцiнюк Радаслава, якi займаўся ў вадналыжнай секцыi.

- Чалавека ператварылi ў дрэва! - усклiкнуў уражаны Клён. - Хiба можна такое рабiць?

- Гэта пакуль што забаронена. I доктара Метэора неўзабаве будзе дапытваць Суд Сумлення ў Доме Народаў. Нехта з персанала ўсё-ткi данёс на доктара. Але ж ты не будзеш адмаўляць той факт, што на шчаслiвай планеце Зямля ўсё яшчэ ёсць самазабойцы, якiя добраахвотна спыняюць сваё жыццё.

- Я ведаю пра такое, - згадзiўся Клён.

- Хiба магла жыць Вера, калi не стала Радаслава? Магла, але гэта была б ужо зусiм iншая жанчына, а не Вера Хрысцiнюк. Доктар Метэор доўгi час думаў над гэтай складанай, над гэтай трагiчнай праблемай i нарэшце прыйшоў да канкрэтнага яе вырашэння, якое ён назваў "трэцiм варыянтам". Як ты ведаеш, да самага апошняга часу ў Доме Пераўтварэнняў людзей, што дасягнулi шаснаццацiгадовага ўзросту, маглi на некалькi гадзiн пераўтвараць у цеплакроўных млекакормячых, у птушак i рыб, а таксама пераносiць iх у мiнулыя эпохi. "Трэцi варыянт" - новае слова ў канцэпцыi доктара Метэора. Па ўласным жаданнi чалавек можа стаць дрэвам, кветкай, iншай раслiнай. Яшчэ з грэчаскiх мiфаў вядомы юнак Нарцыс, якi зрабiўся прыгожай кветкай. Вельмi часта ператваралiся ў бярозу або калiну героi славянскiх казак. Усё гэта, вядома ж, невыпадкова. Але ў "трэцяга варыянта" маецца iстотны недахоп.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Л Дайнеко

Л Дайнеко - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.