Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Тут самы час даць адно тлумачэнне. Вялiкая Эра Плюралiзму вызвалiла людзей духоўна, Чалавек мог рабiць усё, што лiчыў патрэбным, чалавечным, што не ўцiскала волю суседа або цэлай грамады. Такое, вядома, далося няпроста, бо ў геннай памяцi зямлян заставалiся не толькi любоў, спагада, але i нянавiсць, зло, прага чужых слёз i крывi. З экстрэмiстамi-забойцамi, напрыклад, чалавецтва развiталася жорстка, хоць i згодна iхняму пажаданню у адноўленым Калiзеi ў Рыме некалькi дзён iшлi гладыятарскiя баi. Тыя, каму нецiкава было жыць на мiрнай планеце, нецiкава было памiраць сваёй смерцю, выйшлi на арэну. Iхнiмi працiўнiкамi былi мутанты, гiганцкiя ваўкi i сабакi, што пладзiлiся непадалёку ад Чарнобыльскага саркафага. Дык вось адной з праяў духоўнага вызвалення была магчымасць кожнага, хто пажадае абраць сабе i сваiм нашчадкам новае iмя i прозвiшча. Не ўсе зрабiлi такое, але Гаеў прапрапрадзед, якi жыў i працаваў у лесе, назваўся Дубровiчам i iмя адпаведна прыдумаў "лясное" - Ясень. З таго часу i вядуцца iмёны Гай, Пушча, Бярозка, Шыпшына, Клён. Праўда, разам з гэтым кожнае немаўля роду Дубровiчаў атрымлiвае i хрысцiянскае iмя.
- Не, Адзiная, - сказаў Гай жонцы, - хавацца я не буду. Кожны мужчына павiнен аднойчы сустрэцца з Вялiкiм Жахам. Калi яны мяне там, - ён тыцнуў пальцам угору, - прыкмецiлi, заўважылi, вылучылi з мiльярдаў зямлян, значыць, надышла мая чарга. I тут ужо нiчога не паробiш. Зарыйся хоць на марское дно - знойдуць.. Галоўнае, ты не хвалюйся. Усё, як i заўсёды, будзе добра.
- Што ж ты думаеш рабiць? - спытала Бярозка цiхiм голасам, i твар у яе задрыжаў.
- Паеду на верталётную пляцоўку. Адтуль палячу ў Дом Пераўтварэнняў.
- I кiм ты хочаш стаць, Адзiны?
- Зраблюся пчалой. Я так даўно не быў на сапраўдным лузе, не бачыў кветак.
- Зайздрошчу табе, - уздыхнула Бярозка. - Убачыш луг, матылькоў, стракоз, расу на траве... Я б таксама паляцела, але на гэты год, на жаль, ужо не маю права на пераўтварэннi - шэсць разоў пераўтваралася. Нiколi не адгадаеш, кiм я была апошнi раз. Ну паспрабуй адгадаць.
- Вавёркай, - пацалаваў яе Гай.
- А вось i не. Зязюляй, - усмiхнулася Бярозка. - Так добра было кукаваць, седзячы на галiнцы. Галiнку вецер калыша, хмары бягуць над лесам, а я - "ку-ку" ды "ку-ку"...
- Не падкiнула яечка ў чужое гняздо? - хiтра прыжмурыўся Гай.
- Я ў цябе добрая зязюля, выхаваная, - прылашчылася да яго жонка i адразу ж спахмурнела. - Глядзi, не забывай, Адзiны, што Вялiкi Жах прыходзiць уначы.
- Не бойся, я ўсё помню, - пацалаваў жонку Гай. - З сабой я бяру Ўзмацняльнiк Волi. Вярнуся праз тры днi. Так што не сумуй без мяне. I скажы Клёну, каб налёг на старагрэцкую мову. А то не вазьму з сабой у падарожжа на Астэроiд.
II
Гай з невялiкiм сакваяжам у руцэ выйшаў з дома. Дзень быў цёплы, трохi цемнаваты ад хмар. Але хмары па небе плылi нястрашныя, бязгромныя. Каля помнiка Пераможцу Рака доктару Джэксану-Размысловiчу натоўпiўся народ. Людзi, як звычайна, клалi да помнiка букецiкi кветак, дзiцячыя цацкi, рознакаляровую гальку - славуты доктар у свой час, калi ўдавалася вырвацца ў адпачынак, любiў ездзiць па марскiх узбярэжжах i збiраць прыгожыя каменьчыкi. Помнiк быў яркага жоўта-залатога колеру, але, вядома, не з золата яго зрабiлi, а з лёгкага, вельмi трывалага еплаву. У кожным Цэнтры Тэрыторыi (Iндаэўрапейская Канфедэрацыя, як i ўсе iншыя, была падзелена на Тэрыторыi) на самым людным месцы абавязкова стаялi два помнiкi - помнiк доктару Джэксану-Размысловiчу i помнiк Плюралiзму. Гай Дубровiч з хваляваннем глядзеў на iх. Асаблiва прыгожы быў помнiк Плюралiзму. Проста з зямлi, нiбы дубовы ствол, вырастала чорная гранiтная калона, на якой вялiкiмi белымi лiтарамi было напiсана: "Дзе ёсць страх, там няма праўды". Калона, чым болей уверх, завастралася i на самым сваiм версе распускалася срабрыстай кветкай-пляцоўкай з сямю пялёсткамi. На пялёстках стаялi выявы Хрыста, Магамета, Iеговы, Буды, Дзевы-Атэiсткi i Сiвога Паганца. Сёмы пялёстак быў незаняты, вольны, у думках кожны землянiн, калi, вядома, жадаў, мог узнесцiся туды. Яшчэ болей прастарнейшая кветка-пляцоўка мелася трохi знiзу верхняй кветкi. На ёй шчыльна месцiлiся бюсты знаных людзей. Платон, Гарыбальдзi, Напалеон, Ленiн, Лютэр, Канфуцый, Жанна д'Арк, Махно, Рузвельт, Лех Валенса, Бiсмарк, Бальзак, Троцкi... Каго тут толькi не было! Кожны грамадзянiн меў права, папярэдне патэлефанаваўшы ў Дом Народаў, выставiць на срабрыстую кветку невялiчкi бюст таго чалавека, якога ён лiчыў сваiм iдэалам. Цэлыя тры днi (немалы тэрмiн, бо жадаючых набiралася мноства!) стаяў бюст на кветцы. Праўда, меўся спiс людзей, чые iмёны былi занесены на Чорныя Скрыжалi Чалавецтва i якiх забаранялася ўслаўляць. Гай Дубровiч падумаў, што, вярнуўшыся з Дома Пераўтварэнняў, абавязкова ўславiць Францыска Скарыну.
Да 7-й верталётнай пляцоўкi было ад сiлы хвiлiн дваццаць дарогi. Звычайна Гай хадзiў туды пешшу, хоць амаль па ўсiх вулiцах шпарка беглi тратуары-транспарцёры. Ён iшоў па рознакаляровым асфальце, на якiм былi, як жывыя, намаляваны кветкi, зялёныя сцяблiны, сiнiя стракозы, i сумаваў, што даўнавата не быў на сапраўдным лузе, дзе мяккая зямля ўгiнаецца пад чалавекам i раса залiвае ногi. Навокал весела стаялi двух-трохпавярховыя будыначкi, з абавязковым садам каля ўвахода, з салярыямi i тэлескопамi на дахах. "Праз паўгадзiны я зраблюся пчалой", - думаў Гай, Раптам проста перад iм, лiтаральна ў кроку ад яго, абвалiўся, гучна пляснуўся на асфальт балкон са старэнькага чырванасценнага дамка. Некалькi такiх дамкоў захавалi як архiтэктурныя помнiкi даплюралiстычнага часу. Ветрам, асколкамi тынкоўкi рэзка ўдарыла па грудзях i шчоках. Гай, нiбы заяц, сiгануў назад. Усё ў iм затраслося - Вялiкi Жах папярэджвае! Вялiкi Жах нячутна iдзе, цiкуе побач! Хоць многiя, хто з iм нi сустракаўся, не вераць у яго iснаванне, ён прысутнiчае на планеце, пранiкаючы ў самыя патаемныя куточкi жыцця.
- Вiтаю спадара Дубровiча! Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне? - прагучаў, як збавенне, бадзёры вясёлы голас. Поруч з Гаем стаяў ягоны калi не сябра, то добры знаёмец рэжысёр Iндаэўрапейскага тэлебачання Навум Масейкiн. Маслянiста-чорныя жвавыя вочы iскрылiся заўсёдным смехам.
- Адкуль ты ўзяўся, Навум? - узбуджана выдыхнуў Гай. Зараз ён быў рады кожнай жывой душы.
- У ваўка сто дарог, у паляўнiчага толькi адна, - адказаў Масейкiн. - З учарашняга шукаю цябе. Хачу, каб ты прыняў удзел у планетарным дыспуце гiсторыкаў на тэму "Галоўная падзея дваццатага стагоддзя".
- Галоўная падзея? - пазiраючы то на Масейкiна, то на рэшткi цаглянага балкона каля сваiх ног, млява перапытаў Гай. - Вечна ты, Навум, выдумляеш нейкiя дыспуты. Тут балконы валяцца на галаву, а ты... Лiчу, што галоўным у дваццатым стагоддзi быў першы адкрыты кантакт зямлян з камандзiрам Лятаючай талеркi Бурдзугаларафам. Здарылася гэта, дай Бог памяць, у адна тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзевятым годзе, усяго за чатыры днi да трэцяга тысячагоддзя хрысцiянскай эры.
- А Вялiкая Кастрычнiцкая рэвалюцыя ў Расеi?
- Сацыяльны эксперымент. Спроба зрабiць рэзкi скачок з адной цывiлiзацыi ў другую. Гэта тое самае, каб ты, дарагi Навум, у час палёту захацеў пераскочыць з кабiны аднаго рэактыўнага звышгукавога самалёта ў другi.
- Значыць, ты не будзеш удзельнiчаць у маiм тэледыспуце? - наморшчыўся, спахмурнеў Масейкiн.
- Чаму ж? З радасцю. Але спачатку паглядзi на тое, што некалькi iмгненняў назад было старадаўнiм, добра змураваным, скляпаным з тоўстай металiчнай арматуры i трывалай цэглы балконам.
- Паглядзеў. Ну й што? - пацiснуў плячыма Навум.
- I нi аб чым гэта табе не гаворыць?
- Слухай, Дубровiч, - уважлiва паглядзеў на Гая тэлерэжысёр, - калi ты зараз пачнеш мне расказваць пра Вялiкi Жах, пра паралельную небялковую цывiлiзацыю, я, як iнтэлiгентны чалавек, буду, вядома, глытаць твае словы так я глытаю яешню, якую пячэ мая цешча, хоць дзiка не люблю яе - але на першым жа павароце мяне пацягне на ванiты. - Зразумеў?
- I ўсё-ткi гэта быў Вялiкi Жах, - пераканана прамовiў Гай.
- Ды проста рухнуў стары балкон, - амаль закрычаў Масейкiн. Выпадковасць. Стомленасць металу, цэглы. А мы пачынаем хваравiта шавялiць мазгавымi звiлiнамi i адразу шукаць нейкую звышпрычыну. Ведаеш, што бачылi алкаголiкi Сярэднявечча ў час белай гарачкi? Бачылi чорцiкаў, чорненькiх i рагатых. А што бачылi тыя ж самыя алкаголiкi ў Савецкiм Саюзе пры прэзiдэнце Гарбачове? Каляровыя мульцiкi. Усёк? А сёння тыя ж самыя п'юны, якiя не перавядуцца, пакуль у чалавецтва ёсць рот, глотка i страўнiк, ужо бачаць (усёк?!) лятаючыя талеркi. Чым галава забiта, тое людзi i бачаць.
- Сёння да мяне ўначы павiнен прыйсцi Вялiкi Жах, - роўным, трошкi стомленым голасам перапынiў яго Дубровiч.
- Ладна, вар'яцей, - махнуў рукой Масейкiн. - Яшчэ ж я хачу, паважаны вар'ят, каб ты ўступiў у нашу Лiгу барацьбы за сцiпласць. Навошта планеце Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Хопiць i бронзавага. Мiнеральныя рэсурсы Зямлi, Месяца i Венеры амаль вычарпаны, ядзерная энергетыка байкатуецца, паветра, глеба i вада атручаны ўжо стагоддзi назад, а Ўсепланетнае Журы прысуджае лепшаму грамадзянiну (ах, якiя мы добранькiя!) тытул Чалавека з брыльянтавым сэрцам.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.