Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Хвалiбог плюнуў.
- За ўсё трэба плацiць, капiтан, - строга i павучальна, як школьнiку, сказаў яму Радаслаў.
- За што плацiць? - не зразумеў Хвалiбог.
- За ўсё. За кiсларод i вадарод, за ссечаныя лясы, за рукатворныя пустынi, адным словам, за жыццё, наша чалавечае жыццё. Бясплатны сыр бывае толькi ў мышалоўцы.
- Пры чым тут мышалоўка? - пакрыўдзiўся капiтан, але ў гэты самы час рэзка завуркаталi маторы - падышлi дзве амфiбii, пафарбаваныя ў балотна-зялёны колер. Стрэсаператары разам з Хвалiбогам i некалькiмi гвардзейцамi апранулi тэрмастойкiя чырвоныя касцюмы, узялi лазерныя карабiны-бластэры, процiвагазы, ракетнiцы, сапёрныя рыдлёўкi, дынамiтныя шашкi, селi ў пасажырскiя адсекi хуткаходных машын. Пабеглi насустрач лугi, пералескi, палявое шматкалоссе. Усё выразней адчуваўся трывожны горкi пах дыму. Пот цёк па шчоках. На беразе Пятровiцкага вадасховiшча спешылiся. За вадасховiшчам, на захадзе, гарэў пасёлак Сокал. Было бачна, як мiтусяцца там людзi, як бегаюць перапалоханыя конi i каровы. Нястрымны вогненны вал кацiўся адтуль. I толькi птушкi, бестурботныя дзецi паветра, весела высвiствалi свае песенькi.
- Што iм трэба? - цiха, як бы ў самога сябе, спытаў Радаслаў Буслейка. Меў ён на ўвазе, вядома, не галасiстых птушак, а шышкагаловых ружоваскурых людзей, пехацiнцаў Старой Цывiлiзацыi, якiя з боку Сокала наблiжалiся да вадасховiшча. Iх было сотнi дзве. Вогненны вал, дыяметрам каля метра, пагрозлiва рухаўся следам за iмi. Гарэлi лугавыя хмызнякi i трава.
- Напалеон неяк сказаў: "Ва ўсяго ёсць мяжа, нават у нянавiсцi". Але дзе мяжа тут? I з кiм мы маем гонар скрыжаваць шпагi?
Гэтыя словы глыбакадумна прамовiў Карл Гакенхольц. Ён трымаўся поруч з Радаславам i ўжо з няспешлiвай нямецкай грунтоўнасцю дзёўб сапёрнай рыдлёўкай зямлю - капаў акоп.
- Вадасховiшча iм не фарсiраваць! - закрычаў капiтан Хвалiбог. - У вадзе гэтыя яшчаркi адразу ж, пускаючы бурбалкi, пойдуць на дно! Усiм акапвацца!
Заскрыгаталi рыдлёўкi, уразаючыся ў зямлю. Кожны стараўся зрабiць сабе сховiшча як мага хутчэй. А шышкагаловiкi (такая мянушка адразу прыклеiлася да салдат СЦ) тым часам былi ўжо каля самай вады. Спынiлiся, i вогненны вал спынiўся разам з iмi i нават паменшаў, нiбы збiраўся патухнуць.
- Што я казаў? - весела засмяяўся капiтан Хвалiбог.
У гэты час нешта свiснула i ў правую руку яму, якраз у далонь, якую ён хацеў сцiснуць у кулак, каб пагразiць шышкагаловiкам, упiлася невялiкая чаратовая страла з касцяным наканечнiкам. Капiтан разгублена пазiраў на яе.
- Дык гэта ж дзiкуны, госцi з каменнага веку, - сказаў ён нарэшце, дастаючы стралу. - Бачыце, чым ваююць?
- Iдуць! - закрычалi раптам адразу некалькi чалавек. - Шышкагаловiкi пайшлi па вадзе!
Радаслаў Буслейка, якi, цяжка дыхаючы i пацеючы, старанна вышкробваў з акопа жаўтапёс, адкiнуў убок рыдлёўку, уталопiўся позiркам у процiлеглы бераг. Вiдовiшча ўражвала. Салдаты СЦ, насуперак бадзёраму прагнозу капiтана Хвалiбога, пачалi фарсiраваць вадасховiшча. Прытым не на лодках i не на пантонах. Яны проста iшлi па люстраной хвалiстай паверхнi, быццам па цвёрдай зямлi. Здавалася, нечаканыя моцныя маразы ўкавалi ваду i на ёй лёг лёд. Але ж хвалi жвава беглi на жоўты ўзбярэжны пясок i да зiмы было дужа далёка.
- Нейкая д'ябальшчына атрымлiваецца, капiтан, - сказаў Буслейка Хвалiбогу, якi акапаўся праваруч. Толькi гаваркi капiтан чамусьцi маўчаў. Калi ж Буслейка павярнуўся да яго, то ўбачыў, што хвацкi ваяка ўткнуўся носам у пясок i... спiць, ды так мiрна, так лагодна, як маленькае хлапчанё ў мацi на руках. "Страла была са снатворным або атрутай", - здагадаўся Радаслаў i крыкнуў гвардзейцам: - Цягнiце свайго шэфа ў амфiбiю!
А шышкагаловiкi тым часам наблiжалiся. Праўда, вогненны вал спынiўся перад самай вадой.
- Камандуй, - нецярплiва сказаў Карл Радаславу.
- Чаму я? - здзiвiўся Радаслаў.
- А хто? Капiтану сама меней з гадзiну трэба баю-баiнькi спяваць. Гвардзейцы, як i паложана, вушамi стрыгуць, каб пачуць каманду ад вышэйшага начальства. А ты ў нас самы галасiсты. Камандуй.
"Ну й немец, - падумаў Радаслаў. - Усё ў яго разлiчана, узважана i на кожную рыбку свой кручок маецца. А зараз можа адбыцца някепскi бой. Зараз пойдзе, як пiсалi аўтары рыцарскiх раманаў, вастрыё супраць вастрыя".
- Падрыхтавацца! - закрычаў ён, са здзiўленнем прыслухоўваючыся да свайго звонкага камандзiрскага голасу. - Страляем залпам! Кожны бярэ на мушку бластэра свайго шышкагаловiка! Агонь!
Ярка ўспыхнулi вострыя вузкiя прамянi, пракалолi, прашылi паветра. Некалькi шышкагаловiкаў - тры цi чатыры - упалi, але не пайшлi на дно, а засталiся нерухома ляжаць на паверхнi вады.
- Бластэр сваю дзiрачку знойдзе, - задаволена сказаў побач Карл Гакенхольц, i Буслейку раптам не спадабалася гэта ягоная задаволенасць. "Тэўтон, нашчадак тэўтонаў, - падумаў Буслейка. - Кроў для iх калiсьцi была, як вада. Хаця, цi ёсць у гэтых шышкагаловiкаў кроў?"
Плямаў крывi ён, як нi напружваў зрок, не ўбачыў, але i яму, i Карлу, i гвардзейцам адразу кiнулiся ў вочы нейкiя празрыстыя верацёнападобныя фiгуры, якiя з'явiлiся над целамi забiтых. Кожная такая фiгура, калi ўважлiва прыгледзецца, вылётвала з цеменi мёртвага шышкагаловiка i завiсала над iм у паветры на вышынi ў пяць-шэсць метраў. З целам шышкагаловiка яе злучала дрыготкая вузенькая палоска, падобная на срэбную нiтку.
"Старая Цывiлiзацыя - цывiлiзацыя капiiстаў, капiравалыдчыкаў, здагадаўся Радаслаў. - Яна слепа, хоць i вельмi таленавiта, капiруе чалавечую цывiлiзацыю. Вось i гэтыя празрыстыя верацёны, гэтыя астраўкi ранiшняга туману не што iншае, як жывая душа, што вылецела са скляпенняў мёртвага цела. Значыць, праўду казалi людзi, якiя пабывалi ў абдымках клiнiчнай смерцi i пэўны час глядзелi зверху на сваю нежывую плоць, на ўрачоў i ўсю бальнiчную палату. Значыць, ёсць неўмiручая таямнiчая субстанцыя, ёсць Я, несмяротнае вечнае ядро кожнай асобы, якое жыве ў целе, нiбы ў скафандры, у панцыры, а пасля смерцi гэтага фiзiчнага цела-сховiшча пакiдае яго, каб перасялiцца ў новае".
Тым часам шышкагаловiкi пачалi стралянiну ў адказ, лiшнi раз пацвердзiўшы здагадку Радаслава, што яны тыповыя прадстаўнiкi цывiлiзацыi капiiстаў. У руках у iх аднекуль з'явiлiся цёмныя прадметы, падобныя на славуты аўтамат Калашнiкава, i на акопы гвардзейцаў пасыпаўся ярасны град... патронаў. Гэта нават былi не патроны, а iхнiя мiнiяцюрныя каменныя копii, вядома, без гiльзаў i без куль.
- Страляем па "срэбных нiтках"! - закрычаў Буслейка. - Дакажыце, гвардзейцы, што вы снайперы!
Праз нейкi мiг усе "срэбныя нiткi" былi знiшчаны i ўсе мёртвыя шышкагаловiкi адразу ж пайшлi на дно, а верацёнападобныя празрыстыя фiгуры знiклi, растварыўшыся ў паветры. "Ёсць, ёсць у кожнага жывога чалавека жывая душа, - усхвалявана думаў Радаслаў. - Старадаўнiя летапiсцы пiсалi, што полацкi князь Усяслаў Чарадзей мог ператварацца ў "воблака", у "светлую хмару". Колькi вучоных мужоў лiчылi гэты даказаны факт рэлiгiйнымi забабонамi, мастацкай гiпербалай. А ў князя, якi, нiбы нiкчэмны раб, быў кiнуты ў цёмны падземны поруб на брудную салому, уначы лётала (!) душа (!), каб набрацца моцы ад званоў наддзвiнскай Сафii. У рэшце рэшт чалавецтва аказалася куды больш складаным i загадкавым, чым думалi матэрыялiсты".
Ацалелыя шышкагаловiкi, сустрэўшы супрацiўленне, адступiлi i разам з вогненным валам па заходнiм беразе Пятровiцкага вадасховiшча пачалi прабiвацца на поўнач, у напрамку пасёлка Волма. Там iх ужо чакалi атрады рэспублiканскай гвардыi i мясцовай самаабароны. Магутныя экскаватары i бульдозеры капалi глыбокi роў. Дачнiкi, грыбнiкi, хутаранцы i дзецi з аздараўляльных спартыўных школ на аўтамабiлях i верталётах спяшалiся ў Менск, Волму, Калодзiшчы або проста на Маскоўскую шашу, якая поўнасцю кантралявалася вайскоўцамi.
Нарэшце ачуняў капiтан Хвалiбог. Вiдно па ўсяму, яго пёк несуцешны сорам. Такi бравы камандзiр, такi эфектны прыгажун, а тут прыляцела з-за вадасховiшча нейкая прымiтыўная дзiкунская страла, дзеўбанула ў белую руку, i адразу, як кажуць, адкiнуў капыты, засвiстаў носам. Ясна, што вiноўнiцай канфуза была Старая Цывiлiзацыя. I на яе адразу ж вылiў свой гарачы крыўдлiвы гнеў капiтан.
- Зямлi захацела, жыццёвай прасторы? - з'едлiва загаварыў ён, быццам СЦ уласнай персонаю стаяла перад ягонымi вачамi. - Хопiць табе i столькi зямлi, каб уваткнуць iголку. Адну iголку. I тую ў свой саван.
- Капiтан, не трэба раскiсаць, - перапынiў яго Радаслаў Буслейка. Стрэсаператар на час адсутнасцi Хвалiбога, а дакладней, на час ягонага непрадбачанага нiякiмi статутамi сна, узяў на сябе камандаванне i быў у глыбiнi душы, як кожны самалюбiвы чалавек, задаволеяы гэтым, аж тут прачнуўся, працёр вочы няўдалiца-служака i, вядома ж, адразу забраў усю ўладу ў свае рукi.
- Не трэба раскiсаць, - паўтарыў Радаслаў.
Хвалiбог неўразумела зiрнуў на стрэсаператара, варухнуў прыгожымi бровамi, нiчога не сказаў.
Хацелi iсцi на дапамогу Волме, але па рацыi атрымалi загад камандуючага рэспублiканскай гвардыi генерала Журкевiча неадкладна выступiць у накiрунку пасёлка Сосны. Там магла чакацца атака СЦ на ядзерны рэактар Акадэмii навук.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.