» » » » Кузьма Черный - Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)


Авторские права

Кузьма Черный - Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Кузьма Черный - Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Черный Кузьма

Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)

Кузьма Чорны

Слуцкiя сурвэты

Год за дзесяць да скасавання паншчыны, у радзiвiлаўскiх маёнтках на Случчыне пачаў развiвацца выраб сурвэт. Пэўнай частцы прыгонных кiраўнiкi радзiвiлаўскiх уладанняў давалi павiннасць: замест працы на княжым полi вырабляць пэўны лiк сурвэт. Пачалося з таго, што прыгонны чалавек з вёскi Агароднiкаў (цяпер Капыльскага раёна) Мiхалевiч недзе навучыўся сурвэтнай справе. Ён стаў сапраўдным майстрам. У тых жа Агароднiках, пад яго наглядам i паводле яго планаў, Радзiвiл пабудаваў вялiкую сурвэтную майстэрню, дзе прыгонныя ткачы выраблялi сурвэты. У гэтай майстэрнi не толькi выраблялi сурвэты, але Мiхалевiч навучыў ткачоўскай справе маладых хлопцаў i дзяўчат. Майстэрня была сама сабой, а маладым ткачам давалася павiннасць у сябе дома ткаць сурвэты i здаваць князю штогодна пэўную колькасць iх.

З цягам часу ткачоўскае рамяство шырылася па ўсёй Случчыне. Ткачы адбывалi паншчыну не на зямлi, а ў сябе дома або ў Агароднiцкай майстэрнi. Яны развiлi сурвэтны выраб да вялiкай дасканаласцi. I з'явiлiся першакласныя майстры гэтай справы. Сурвэты iшлi не толькi на панскi ўжытак, але i прадавалiся панствам у далёкiя мясцовасцi. Яны вывозiлiся ў Польшчу i ў Германiю. Пасля скасавання прыгоннага права былыя прыгонныя ткачы не атрымалi зямельных надзелаў, як гэта было з тымi сялянамi, якiя адбывалi паншчыну на зямлi. Кожны ткач атрымаў на выплату толькi адну дзесяцiну зямлi. Такiм парадкам i сталася тое, што на Случчыне аж да самай рэвалюцыi было многа так званых "дзесяцiнных" гаспадарак. Гэта былi напалову земляробы, напалову рамеснiкi-ткачы. Увесь час на Случчыне было многа саматужнiкаў-сурвэтнiкаў. Яны бралi заказы на выраб сурвэт з нiтак заказчыка. Былi цэлыя мястэчкi i сёлы, дзе займалiся больш ткачоўствам, чым зямлёю. Сяло Жавалкi, мястэчка Цiмкавiчы, вёска Пляшывiчы да самых нашых дзён выраблялi сурвэты.

Сурвэтнае майстэрства перадавалася з пакалення ў пакаленне. Выпрацавалiся спосабы вырабу, формы варштатаў, дасэнi i памеры сурвэт. Сурвэты ткалiся шырокiя, на ўсю шырыню вялiкага стала. Варштат меў дванаццаць панажоў (цi, як там казалi, "падножак") i дванаццаць нiтоў. Кожны нiт складаецца з дзвюх самастойных палавiн - нiтоў. Дасэнi рэзка дзялiлiся на два самастойныя гатункi - "просты" i "павучковы". Кожны з гэтых дасэняў меў дваццаць чатыры "паддасэнi". "Просты" дасэнь меў у сваёй аснове народны арнамент, складзены з квадратаў. "Павучковы" дасэнь з'явiўся на аснове народнага арнамента не квадратовага, а з крывых лiнiй. Гэта ўжо былi формы кветак, лiсткоў, цэлых раслiн. Першапачатковай жа асновай гэтых дасэняў быў рысунак круглай кветкi, ад якое разыходзiлiся карэннi навокал. Гэта нагадвала форму павука з растапыранымi лапамi. Адсюль i назва - "павучковы" дасэнь. За адзiн пастаў на варштаце выраблялася звыш сарака сурвэт. На просты дасэнь i на павучковы нiткi ўкiдалiся ў нiты па спецыяльных рысунках, у якiх мог разабрацца i якiя рабiў самы спрактыкаваны майстар. Бёрды выраблялiся з чароту. У сувязi з гэтым на Случчыне аж да самай рэвалюцыi, калi ткачы атрымалi надзелы зямлi, былi берднiкi, варштатнiкi i майстры вязаць нiты. На Случчыне сеялася многа льну. Сурвэты ткалiся з шэрых суравых нiтак. Або аснова клалася шэрая, а ўток з беленых нiтак або з белай крамнай бавоўны. Але, паводле спецыяльных жаданняў заказчыка, сурвэты рабiлiся любых колераў i рознакаляровыя. Варштат быў даволi складаны i часткова механiзаваны. Ён складаўся з мноства дробных дэталей, драўляных i жалезных. Кожная дэталь мела сваю назву - шаўграт, шпаруты, чапёлкi, пругi... Былi шлiхтавальныя шчоткi: мачулкi, якiмi змочвалася пража, i шлiхты, якiмi пража нацiралася.

За дзесяцiгоддзi на Случчыне i далёка за ёю назапасiлася ў людзей вельмi многа сурвэт. Былi нават такiя, што збiралi калекцыi iх. У час незадоўга да iмперыялiстычнай вайны арандатар маёнтка Дошнава (цяпер Чырвонаслабодскага раёна) чэх Валек павёз да сябе на радзiму ў Чэхiю вялiкую калекцыю слуцкiх сурвэтаў. Апошнiмi гадамi сурвэтная справа на Случчыне занепадала. Сурвэтнiкi пераходзiлi на земляробства. У 1914 годзе ў мястэчку Цiмкавiчы памёр выслаўлены майстар слуцкiх сурвэт Мiхал Парыбак. Перад смерцю ён перадаў усе сакрэты гэтага майстэрства (укiданне нiтак у нiты дзеля кожнага дасэня) свайму маладому земляку Клемансу Хрысцiнiчу, якi ўвесь час i быў галоўным настаўнiкам i кансультантам усiх ткачоў на Случчыне. Клеманс Хрысцiнiч жыве цяпер у мястэчку Цiмкавiчы, Капыльскага раёна. Выдатная сурвэтнiца, дачка Мiхала Парыбка, Глiкерыя, прозвiшча па мужу Раманоўская, памерла ў 1921 годзе. Пасля яе астаўся вялiкi сшытак, дзе былi вырысаваны бацькам i братам яе ўсе дасэнi, якiя толькi былi. Усяго было зарысавана звыш двухсот дасэняў - простых i павучковых. Гэты сшытак купiў Сальвесцер Шаравар з вёскi Крывасёлкi, Капыльскага раёна. Ён ткаў сурвэты да самых апошнiх часоў.

[1944]

Каментары

Друкуецца па аўтографе. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Кузьма Черный

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Кузьма Черный - Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Слуцкiя сурвэты (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.