» » » » Кузьма Черный - Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)


Авторские права

Кузьма Черный - Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Кузьма Черный - Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Черный Кузьма

Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)

Кузьма Чорны

Начлег у вёсцы Сiнегах

Вялiкi паход скупы на адпачынак. I мы спалi мала - прыхваткамi, па гадзiны дзве ўпору.

У вёсцы Сiнегах засталi мы сляды праходу ранейшых вайсковых часцей: дзецi гулялi з кабелем; каля хлява крайняй хаты, на панадворку, на расцярушанай саломе, параскiданы патроны; мы папрабавалi iх да сваiх вiнтовак - не падышлi, так iх зноў i пакiнулi тут.

Восем хат вёскi Сiнегаў шасталi на ветры раскудлачанымi грэблямi саламяных стрэх.

Спаць лажыцца трэба было адразу.

У хаце я застаў цiхую ўстрывожанасць i непакой напалоханых вайной людзей: чацвёра дзяцей i жанчына - гаспадыня i мацi - прыгожая горадзенская сялянка.

Мы сцелемся ў халодных сенцах на нейкiх нiзкiх скрынях - я i наш узводны, таварыш Скабакоў, вясёлы i рыжы хлапец, родам з нейкiх Аланецкiх азёрных рыбных узбярэжжаў. Мы папраўляем салому, пацёртую ранейшымi вайсковымi начлежнiкамi, кладзем пад галовы ўсю сваю салдацкую маёмасць, i цяжкая дрымота зразу кладзецца на вочы нашы.

Дзверы ў гарачую хату адчынены. Там доўга i цiха спрачаюцца дзецi за нейкую "падушку з чырвонаю прошваю", i нарэшце ўсё робiцца цiха.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Прывыкшы да трывожных ранiц, я ўскiдаю раптам угору галаву i стараюся разагнаць каменную ранiшнюю дрымоту. Малады дзень ледзьве прапускае праз маленькае сенечнае акенца першае святло сваё.

"Яшчэ пяць хвiлiн я паляжу, i тады буду будзiць Скабакова", - я думаю i змагаюся з цяжкай дрымотай. Я падкладваю рукi пад галаву i сцiскаю каля вушэй. Тахкае i балiць у галаве.

У хаце я чую гаворку:

- Уставай, сынок, - гаворыць жанчына.

Усё маўчыць.

- Сынок, устань.

- Ай, мама...

- Устань, сынок, ну хто ж устане, ты ж самы большанькi.

- Я яшчэ хоць трохi пасплю...

- Заснеш удзень, а цяпер - ну каго ж я пабуджу.

Хлапчанё заплакала. Ён доўга зацягнуў санлiвым голасам, цягнуў i, мусiць, спаў. Пасля раптам сцiх. Жанчына маўчала.

Я ўстаў i пабудзiў Скабакова.

Я ўвайшоў у хату.

Жанчына рвала на кавалкi старую, зношаную да адных дзiрак сарочку.

- Добры дзень, - сказаў я.

- Добры дзень, - адказала жанчына.

- Дзякуем за начлег, мы ўжо iдзем.

- Iдзiце.

Што мне сказаць яшчэ? I я гавару:

- Няхай хлапчук паспiць яшчэ трохi, няхай гадуецца.

Я адчуваю сябе так, як бы ў чым вiнаваты тут.

- Ну, а што я зраблю, - гаворыць яна раптам, хутка, моцна, - што я зраблю, што я адна параджу. Гаспадара няма, гаспадар ваюе. А сёння мне трэба хоць трохi пачаць авёс жаць, дастаць дзе каня ды хоць возiк жыта прывезцi абаб'ю як-небудзь, хоць пранiкам, а вечарам у жорнах змялю, калi падсохне за дзень на печы, дык назаўтра хлеб рашчыню...

- А каня няма?

- Каня палякi пазаўчора ў абоз пагналi, разам з хлопцам.

- З якiм хлопцам?

- З сынам.

- Вялiкi?

- Малы... Каб вялiкi - я не тужыла б гэтак... А тут малога нiяк не ўзбудзiць карову выгнаць папасвiць. I няма чаго даць яму паснедаць. Накапала ўчора зранку картопель трохi, малыя яшчэ, дык пад вечар салдат накармiла iдуць босыя, галодныя, абарваныя, абшарпаныя... Можа, думаю, i мой там дзе-небудзь небарак...

Яна падышла да ложка.

- Устань, сынок, я табе новыя анучы ад свае старое сарочкi адарвала, каб табе было чым нагу мяккiм абкруцiць. Абуеш Мiколкавы лапцiкi, яны табе велiкаваценькiя, i вольна назе будзе... Устань, сынок.

Яна нагнулася над ложкам.

- Зараз прарваць павiнна.

- Што?

- Нарыў. На тым тыднi яшчэ нагу прабiў на корч, дык нарывае.

I я нагнуўся над ложкам. Хлапчанё спала. На левай назе, каля пальцаў, збоку, была белаватая пухлiна, запэцканая ў гразь.

Я пайшоў у сенцы. У сваiх мяшках я нiчога не знайшоў, апроч двух тараноў. Я дастаў iх i палажыў у хаце на лаве - уся мая салдацкая ежа.

I тады мы з таварышам Скабаковым назаўсёды пакiнулi гэтую хату.

Праз хвiлiн пятнаццаць мы пакiнулi гэтую вёску Сiнегi.

Чакаючы загад рушыць, я ўбачыў яго: накульгваючы, ступаючы на пяту, ён гнаў карову. Каля хаты стаяла мацi яго - вялiкая горадзенская жанчына.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

I от мы iдзем.

Будзем iсцi доўга - вялiкi паход скупы на адпачынак.

1927

Каментары

Друкуецца па кнiзе "Выбраныя творы" /Менск, ДВБ, 1934/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Беларуская работнiца i сялянка", 1927, № 7. Датуецца лiпенем 1927 года.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Кузьма Черный

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Кузьма Черный - Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Начлег у вёсцы Сiнегах (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.