» » » » Кузьма Черный - Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)


Авторские права

Кузьма Черный - Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Кузьма Черный - Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Черный Кузьма

Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)

Кузьма Чорны

Мяшчане ў густой пары

Дзядзя Стафанковiч пачухаў распараны жывот, шырока растапырыў ногi i ўзлiў сабе на голаў ражку цёплай вады.

- Ах, здорава; як маслам па нырках, - сказаў ён весела i з фiласофскiм выглядам стаў намыльваць сваю жоўтую шыю.

Каб спрытней зрабiць гэтую аперацыю, прыйшлося задраць голаў угору, ад чаго на верхнiх палатках, у гарачых хмарах густой пары дзядзя Стафанковiч убачыў нешта шырокае i круглае, чырвонага колеру i буйнага складу.

"Цi не парыцца гэта хто на верхнiх палатках? - падумаў дзядзя Стафанковiч i стаў пiльна ўглядацца. - Але як ён можа там вытрымаць, у самай гары, - думаў ён, прыглядаючыся, - гэта ж трэба мець нечалавечую голаў, каб выседзець у гэтакай пякельнай моцы, як у яго там шкура, разам з валасамi, не аблезе?.."

Дзядзя Стафанковiч, ахвачаны цiкавасцю, падняўся па ўсходах трохi вышэй да верхнiх палатак i зразу пазнаў свайго знаёмага - быўшага штабс-капiтана пяхотнага палка Еўсцiгнея Свiрыдавiча Разнюхайлiна.

- А-а-а, Еўсцiгней Свiрыдавiч! - зацягнуў дзядзя Стафанковiч радасна. А я гляджу, што гэта там такое чырвонае, аж гэта вы. Ну, як жа маецеся?

Разнюхайлiн быў у гэты час заняты здзьмухваннем мутных кропель вады са сваiх пруткiх вусоў. Скрозь пару ён уставiў свае круглыя вочы на Стафанковiча i густым басам адчаканiў:

- Можна сказаць, жывём i хлеб жуём, мiрна днi свае дажываем. Як гэта даўней у нас у палку спявалi: "Агонь запалю, буду пiць, не мяшала б сабаку купiць!" Толькi i ўсяго.

- Толькi i ўсяго, - трагiчна паўтарыў дзядзя Стафанковiч i, збiраючыся сказаць нешта больш важнае i як бы сакрэтнае, агледзеў усю лазню з выглядам вельмi тонкага палiтыка.

Народу мылася мала. Каля дзвярэй некалькi старэнькiх дзядкоў немiласэрна церлi адзiн аднаму рагожамi худыя спiны, трохi далей скроб пад пахамi нехта высокi i тонкi, як спiчак. На нiжэйшых палатках парылася двое. Адзiн ляжаў спiнаю ўгору, другi хвастаў яго распараным венiкам. А той варочаўся пад венiкам, як япрук, i ўсё камандаваў:

- А та-та-та! Д-давай, давай, давай! Каля лапатак наярвай, кажу табе!

Тут жа, побач, мылiўся Макей Фiлатавiч Валакiткiн - быўшы начальнiк нейкай губернскай канцылярыi, а цяпер рэгiстратар выступаючых папераў у нейкiм бумтрэсце (цi, можа, табактрэсце, хто яго акуратна даведаецца). Больш у лазнi нiкога не было.

Агледзеўшы ўсю гэтую кампанiю, дзядзя Стафанковiч зрабiў "умiлiцельны" твар i цiха загаварыў, паглядаючы на Разнюхайлiна:

- Справядлiва замецiлi, Еўсцiгней Свiрыдавiч, што "толькi i ўсяго". Чалавек я, можна сказаць, такi, што, як кажуць, хлеб-соль еш, а праўду рэж. I калi дзе што якое, адным словам, дык я тут жа, на месцы, гэтае, i больш нiчога. Вось гляньце хоць бы на гэтую лазню. Ды ў мяне на Нямiзе дом, на Ляхаўцы дом i на Серабранцы дом. А гэта значыць, што я тры дамы маю. А раз я тры дамы маю - значыць, я чалавек, а не якi-небудзь пасвiсцёл. I даўней, верце маёй совесцi, што я тут вось мыюся, а на сэрцы ў мяне ўжо iначай мыецца. Што з мяне лазня параю выцягне, тое я вярну: заўсёды, бывала, пасля лазнi, як людзi, пойдзем гуртам ды вып'ем i закусiм. Верна, Еўсцiгней Свiрыдавiч?

- Верна, - адчаканiў з палатак Разнюхайлiн.

- Чалавек я, можна сказаць, Еўсцiгней Свiрыдавiч, прыблiзiцельны. Возьмем вось зноў для прыкладу мяне i, разам са мною, хоць бы вас. Вы думаеце, сягонняшняя лазня вельмi нас пацешыць? I нiчуць, i нiколi. Яна табе толькi i дасць карысцi, што гразь з сябе ў ёй абмыеш. Толькi i ўсяго - як вы, Еўсцiгней Свiрыдавiч, справядлiва замецiлi. А дзе ты пасля яе пад гэтае? Як нi круцi, а прахладзiцца не ўдасца. Што ты, з расейскаю горкаю разгуляешся? Ды я ўручаю галавою, што вазьмi ты яе кватэрку ды ўлi дзiцяцi ў вочы - нiчога не пашкодзiць, а не то што каб гэтае. Вада, i больш нiчога, я на яе i глядзець не хачу. Адным словам, згадзiўся свет. Гэтак i ўсё.

- Такi храновы свет стаў, - бухнуў басам з густой пары Разнюхайлiн, адным словам, днi свае мiрна дажываем, як у балоце...

- I то, скажыце, гаспада, - перабiў раптоўна Разнюхайлiна Валакiткiн, што знаходзяцца малайцы, што гатоў ён табе вочы выдраць, калi скажаш, што ўсё гэта не так, як трэба каб было, па палажэнню жыцця. Я чалавек, можна сказаць, пастароннi ў вашай, гаспада, гаворцы, але, пры ўсёй маёй скромнасцi, не магу я свайго слова не ўставiць, асаблiва калi гавораць паважаныя, будзем лiчыць, людзi. Чалавек я пажылы, можна сказаць, век свой пражыў, а начальскi гонар - словам, не то што каб дзелам, не сакрушыў. I даўней, i цяпер. А змаўчаць, калi на тое пайшло, усё ж такi не магу. Адным словам, тут усё справядлiва - свет не свет, а чорт ведае што. У Свяшчэнным пiсаннi ўсё было наперад сказана, i больш нiчога.

Высокая фiгура дзядзi Стафанковiча ўся была поўна радаснай увагi. Ён аж забыў, што яшчэ не парыўся, i ўсё стаяў на адным месцы i кiваў галавою. Разнюхайлiн жа быў сур'ёзны. Ён закруцiў свае пруткiя, намокшыя вусы, падмылiў каленi i лёг на бок, а голаў падняў, каб лепш было слухаць.

- Мне хочацца сказаць, як чалавеку шырокiх поглядаў, - гаварыў далей Валакiткiн, - што, як я сказаў, у Свяшчэнным пiсаннi ўсё было прадбачана. Паўстане народ на народ i царства на царства, i сын стане ворагам бацькi роднага...

- Справядлiва замячаеце, - уставiў салодзенькiм галаском дзядзя Стафанковiч.

- Не толькi справядлiва, а дажа нават чыстая праўда, - загаварыў раптоўна худзенькi дзядок каля дзвярэй, абцiраючы мокраю рагожаю намыленыя грудзi, - я ж кажу, чалавек я просты i богабаязнены. Дзякаваць Богу, трыццаць тры гады з палавiнаю крамку бакалейную i мучную трымаў, i даводзiлася мець дзела з людзьмi ўсiх рангаў i чыноў - пачынаючы старшым чыноўнiкам на пошце i канчаючы самым апошнiм смаркачом - шаўцоўскiм чаляднiкам. I што ж вы думаеце? З практыкi, самай сiбiрнай практыкi, людзей пазнаў i магу гаварыць цяпер, вокам не маргнуўшы... Нашто вам што?! Ды ў мяне ўнук у пiнаерах. Чуеце?! Уласны мой унук пiнаер. А бацька маўчыць; малы смаркач верх бярэ над бацькам. Ды яжэлi б гэта, скажам, быў мой не ўнук, а сын, дык я яго, сукiнага сына, так бы пiнаернуў, што ён у мяне хадзiў бы, як падмецены... Гэта жартачкi? Дасць Бог дзень, людзi адзяюцца, а ён раздзяецца - усцягае на сябе нейкiя сiнiя портачкi без калошаў - адна паяснiца, ды iдзе маршыраваць па вулiцы. Па Захараўскай вулiцы маршыруе, з голымi лыткамi, у портачках без калошаў, аж усе гiзунты вiдаць. Верце маёй совесцi, справядлiвы чалавек, яй-права. I нiчога сказаць не смей - маё, кажа, права. Крыўда слухаць - малое вашанё, а яго ўжо права. Права ўжо нейкае ён, сукiн сын, пазнаў! Што вы скажаце на гэтае права?

- Каму права, каму лева, - пачуўся голас з кутка.

Гаварыў высокi i тонкi чалавек, як спiчак. I невядома, што прымусiла яго сказаць гэтыя два словы, - сказаўшы iх, ён зноў увесь увайшоў у сваё дзела: сеў на лаўку i так, як раней, не звяртаючы нi на што i нi на кога ўвагi, стаў палiваць вадой i шараваць шырокiмi далонямi доўгiя i худыя ногi. I нiчога не слухаў, нi на кога не глядзеў, маўчаў i мыўся...

Дзядзя Стафанковiч, пачуўшы яго два словы, раптам прыцiх, прысеў на лаўку, пасля ўстаў, пасля зноў сеў i зноў устаў. Падумаўшы трохi, паглядзеўшы на высокага i худога чалавека, ён тараплiва махнуў к сабе рукою рэгiстратара Валакiткiна, i ўдвух палезлi на верхнiя палаткi к Разнюхайлiну. У вялiкiм узбуджэннi яны ўсе ўтрох пасунулiся ў самы кут i сталi шаптацца.

Першым пачаў дзядзя Стафанковiч.

- Ну, браткi, i папалi, - шаптаў ён скоранька, пырскаючы слiнаю з рота i задыхаючыся ад пары i нервовасцi, - вось папалi, дык папалi, як м'яла ў кiсель. Гэта ж ведаеце, хто? Гэта ж, пэўна, камiсар якi-небудзь. Нават я прыпамiнаю, як хавалi нябожчыка, вечны пакой, Авар'яна Тофiлевiча, дык перад самаю працэсiяй быў ён, дарогу ўпоперак з тоўстым партфелем перайшоў. Здаецца, гэта ён быў, так мне ясна памятаецца. А мы тут развялi палiтычныя гаворкi, не расчомаўшы, хто ў нас пад бокам мыецца... Я хоць асцярожна ўсё гаварыў, а вы, Макей Фiлатавiч, вельмi глосне пачалi выказваць думкi свае. У выпадку чаго, дык вы павiнны ўзяць вiну на сябе, каб цераз вас, часамi, усiм нам не пастрадаць.

- Што гэта вы гаворыце, - зашаптаў, засердзiўшыся, Макей Фiлатавiч, што гэта я павiнен адказваць за чужыя грахi?!. Ды я, калi вы хочаце, маўчаў увесь час, гэта вы першыя пачалi ўсю гэту музыку, а цяпер на мяне ўзвярнуць хочаце. Ды я не пагляджу, што ў вас тры дамы, я магу за знявагу свае асобы зрабiць што хочаце!..

- Не лiшне злуйце, - ускiпеў дзядзя Стафанковiч, - вы павiнны памятаць, што я гаварыў пра палiтыку ўмеючы, вежлiва i далiкатна; i за маю палiтыку ка мне прычапiцца нiхто не мог. А вы ў нейкае Свяшчэннае пiсанне зразу ўперлiся, як чорт у грэблю, рады, што чыстапсалмiе на памяць можаце чытаць. Да я хоць чыстапсалмiя на памяць не ведаю, але перад вамi ўручаю, што не падгаджу. А вы дарэмне злуеце...

Дзядок, у якога ўласны ўнук "пiнаер", пачуўшы шэпты на палатках, зразумеў усё i сам палез наверх.

- I то, браткi, лiхое, - перабiў ён дзядзю Стафанковiча, - мыецца, лiха яму, i як бы нiчога не чуе i не бачыць, а сам усё слухае ды на вус матае.

- Так, храновае дзела выйшла, - грымучым шэптам адчаканiў Разнюхайлiн. - Але так нiчога не паможа, а трэба павярнуць палiтыку ў другi бок.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Кузьма Черный

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Кузьма Черный - Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.